БЕЛ Ł РУС

Пуцін падпісаў закон, які забараняе ўсынаўляць дзяцей грамадзянамі ЗША

28.12.2012 / 13:06

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які атрымаў назву «закона Дзімы Якаўлева» і які стаў адказам на прыняты ў ЗША «акт Магніцкага», паведаміла прэс-служба Крамля.

Закон «Аб мерах ўздзеяння на асоб, якія маюць дачыненне да парушэнняў асноўных правоў і свабод чалавека, правоў і свабод грамадзян Расійскай Федэрацыі», прыняты Дзярждумай і ўхвалены Саветам Федэрацыі, уступае ў сілу 1 студзеня 2013 года.

Раней «закон аб сіротах» выклікаў неадназначную рэакцыю ў расійскім грамадстве. Сваю нязгоду з ім выказаў і шэраг міністраў расійскага ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула