БЕЛ Ł РУС

На Новы год гуляем чатыры дні, уключна з 2 студзеня; на праваслаўныя Каляды — два дні

27.12.2012 / 13:03

nn.by

Нагадаем, што згодна з пастановай Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 г. № 1000, працоўны дзень з панядзелка 31 снежня перанесены на суботу 29 снежня, а працоўны дзень з серады 2 студзеня перанесены на суботу 5 студзеня.

Такім чынам выходныя на навагоднія святы складуць чатыры дні: з 30 снежня да 2 студзеня ўключна (нядзеля — серада), а выходныя на праваслаўныя Каляды — два дні (нядзеля — панядзелак, 6--7 студзеня).

Праўда, дадзена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула