БЕЛ Ł РУС

Расійская журналістка пра Пуціна: «Я, прабачце, не Маша для чужога мужчыны»

21.12.2012 / 17:38

Nashaniva.com

«Яму таксама прыемна, што яго нехта ў 60 гадоў Вовай назваў», — смяецца яна.

Журналістка з Прымор’я Марыя Салаўенка, якая абсекла Уладзіміра Пуціна падчас прэс-канферэнцыі, растлумачыла сваю рэакцыю. Нагадаем, на зварот прэзідэнта Расіі «Сядайце, Маша», яна імгненна зрэагавала: «Дзякуй, Вова».

«Ён мне „Маша“, я яму „Вова“. А што страшнага? Я, прабачце, увогуле не Маша для чужога мужчыны. Я ўсё жыццё з малых гадоў Марыя Дзмітрыеўна. Ну сказаў „Маша“ — ну „Вова“. Яму таксама прыемна, што яго нехта ў 60 гадоў Вовай назваў», —
растлумачыла журналістка.

Глядзець з 1:04.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула