БЕЛ Ł РУС

Поль Вэрлен

25.11.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Асеньняя песьня

Пячэ струною

Сваёй скрушною

Асеньні сум,

А сэрца б’ецца,

А сэрца рвецца

Ад горкіх дум.

Душу вярэдзяць, —

Я чую, — недзе

Гадзіны б’юць,

І плачу: што ж,

Былога ўсё ж

Мне не вярнуць.

У ноч пагнаў,

Усьлед стагнаў

Вятрыгі сьвіст.

Вазьмі з сабой,

Нясі, як той

Пажоўклы ліст…

Пераклад Надзеі Дзедавай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула