БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўзнагародзіў Дарафееву і Афанасьеву

6.07.2007 / 09:13

Мікола Бугай

Яны сталі заслужанымі артысткамі Беларусі.


Ірына Дарафеева
на канцэрце
«За незалежную
Беларусь» 25 cакавіка

Артыстцы-вакалістцы вышэйшай катэгорыі Маладзёжнага тэатру эстрады Іне Афанасьевай і вядучаму майстру сцэны Тэатру песьні І.Дарафеевай Ірыне Дарафеевай прысвоены званьні "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".

Апошні год Дарафеева і Афанасьева нястомна ўдзельнічалі ў канцэртах “За Беларусь”. Разам з агітбрыгадамі артыстаў яны аб’яжджаюць горад за горадам.

Узнагароды знайшлі і яшчэ некалькі творцаў. Мэдалём Скарыны ўзнагароджаны артысты Купалаўскага тэатру Вячаслаў Паўлюць і Тэатру беларускай драматургіі Ігар Сігаў.

А мастаку Мікалаю Кузьмічу нададзена званьне "Заслужаны дзеяч мастацтваў ".

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула