Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна
-
15.09.2025Ясь, позиция Позняка отличается от позиции Лукашенко тым, што: Пазьняк хоча адарваць, наколькі магчыма, прамаскоўскага Лукашэнку ад Пуціна і Масквы, Пазьняк ставіць стратэгічнай мэтай: "Беларусь у сферы эканамічных і палітычных дачыненняў ЗША, Вялікабрытаніі, Заходняга свету і Польшчы".
Прамаскоўскі Лукашэнка хоча быць у саюзнай дзяржаве з Расеяй, атрымліваць ад Расеі фінансаванне для свайго рэжыму і карнага (карательного) апарату, каб трымаць народ у падпарадкаванні (подчинении). Пры гэтым адначасова Лукашэнка хацеў бы працягваць сядзець на палітычным шпагаце паміж усімі: і Захадам, і Усходам, як ён гэта рабіў раней.
Яшчэ Пазьняк прапануе крокі, як спыніць афра-азіяцкую міграцыю на мяжы, Лукашэнка нічога не кажа пра спыненне, тут хутчэй за ўсё яму дыктуе Масква.
Яшчэ Пазьняк хоча дамагчыся вызвалення і поўнай рэабілітацыі і аднаўлення грамадзянскіх правоў ўсіх, каго пасадзілі па палітычных матывах.
Лукашэнка, як бачым, учапіўся ў іх як кракадзіл і ў лепшым выпадку пагаджаецца на выпуск некалькіх ці некалькіх дзясяткаў (з тысяч, якія сядзяць), пры гэтым здзекуецца з іх, выкідае з краіны, адбірае пашпарты.
У пунктах: аднавіць транспартную камунікацыю; зняць эканамічныя санкцыі з Беларусі пазіцыі сходзяцца.
Я думаю, па аднаўленні транспартнай камунікацыі, нават у вас з Лукашэнкам пазіцыі сходзяцца, не толькі ў яго. -
14.09.2025Во як плюшчыць старога ад учынку Статкевіча.
-
14.09.2025От, Статкевіч паказаў, хто лідэр, а хто наменклатура
-
14.09.2025Сквапны дзядуля, лідар можа быць інтэлектуальным, а можа быць пасіянарным. А яшчэ можа быць грантавым. Усе гэтыя тыпы лідарства неабавязкова сумяшчаюцца ў адным чалавеку, як бачна на практыцы.
-
15.09.2025Сквапны дзядуля, уперад, за лідарам!
-
14.09.2025[Рэд. выдалена]
-
14.09.2025политзек, а почему вы удяляете слова о псевдолидере?
то есть меня называть ему псевдополитический это у вас норм, а этого персонажа - нельзя?
ну отличная модерация у вас ребятки. -
15.09.2025политзек, ты палітык? Каб называцца палітычным?
-
15.09.2025Рэд, калі вы самі не зразумелі і вашы чытачы не зразумелі, то можа варта было ўзяць каментар ад самога Зянона Пазьняка, каб ён праясніў свае словы?
[Зрэдагавана] -
16.09.2025Да рэд. Прапанова, беспалезна. Яны не будуць гэта рабіць.
-
14.09.2025Усё будзе так, як кажа Пазьняк.
-
14.09.2025Ллт, а што ён кажа?
-
14.09.2025Найперш не галасі! , чытай яго старонку ў фб.
-
15.09.2025Там ўсё напісана, пачытаў.
Там змрок. Змрок розуму.
Апошні твіт і НН не здолела пераказаць ускоснаю моваю, як рабіла гэта заўжды.
Ужо аніводнага нармальнага сказа, не тое што ўцямны тэкст.
Як бачым і вы не можаце азнаёміць нас з думкай Пазьняка.
Бо ў наборы рытуальных словаў думкі няма. -
15.09.2025Найперш не галасі! , у цябе відаць змрок у галаве, бот .
-
16.09.2025Найперш не галасі! (сапраўдны), у бота, які скраў ваш нік "Найперш не галасі!" відавочна дэменцыя, бо ён не можа без пераказу зразумець, што напісана. Самы просты тэкст.
-
14.09.2025Хто ў стане перакласці першакрыніцу на нармальную мову?
2 разы прачытаў першакрыніцу, 2 разы, і не разумею каму, што, пра што было напісана.
І самае цікавае - чаму? -
14.09.2025Найперш не галасі! , Бабарыканцам па-расейску трэба, каб зразумелі? Хаця, пераклай ці не, усё адно “Каліновскій не воевал за Баларусь” будзе бліжэй за нацыянальную пазіцыю Зянона.
-
14.09.2025Ё, ня ведаю якія там "бабарыканцы" атакуюць вашую свядомасць, а я ж прасіў на нармальную, чалавечую, зразумелую.
Калі вы зможаце пераказаць пазьнякоўскі твіт (факс) сваімі словамі, буду вам ўдзячны, калі не, то не здзіўлюся. Я вось не магу. -
16.09.2025Найперш не галасі! , вышэй ужо ўсё пераказалі і сто разоў расклалі па палічках.
-
14.09.2025Звальваць лукашыскі пракляты рэжым эфектыу́на толькі з дапамогай Палка Каліноу́скага ды дабравольчымі падраздзяленнямі, якія зойдуць у Беларусь. У Беларусі дарэчы шмат хто далучыцца каб помсціць праклятаму лукашызму
-
15.09.2025Жыве Вечна Беларусь, гы-гы, адразу бачна, што ў "белоруссов" гісторыя налічвае каля 100 год. Бо калі б яны памяталі пра 1831 і 1863, то не пісалі бы розную бязглуздую "гераічную" лухту.
-
14.09.2025І вызваліць закладнікаў трэба, і далбануць па спецпасёлкам было б выдатна
-
14.09.2025Фантазіі Пазьняка, прычым скіраваныя ў мінулае, і іх інтэрпрэтацыя мяняюцца залежна ад сытуацыі. Там нават Трамп можа сплыць, калі патрабуе рытарычны момант.
Адбельвацель - прычым першыя ноткі адбельваньня Лукашэнкі паказаліся ў псэўданалізах Пазьняка (псэўда бо пустое пераліваньне вады) паказаліся ў Пазьняка ўжо 20 гадоў таму. Пазьняк у 97 гэта вялізнае няшчасьце акрамя Лукашэнкі. Зараз ен стаў калабарантам Трампа Рудога і Лукашэнкі Сіпатага.
І… Расея не нападзе… Лукашэнка павернецца да Захаду… вар’яцтва нейкае -
14.09.2025[Рэд. выдалена]
-
14.09.20251. Пазняк не піша, што рабіць Беларусі (*). Яго патрабаванні тычацца толькі Польшчы і Еўрасаюза.
Па яго тэксту, патрэбна (п.3) "палітычная воля Польшчы і карэкцыя пазыцыі Брусэля" каб (п.2):
"-- спыніць афра-азіяцкую міграцыю на мяжы;
-- Аднавіць транспартную камунікацыю;
-- Вызваліць псэўдапалітычных закладнікаў;
-- зьняць эканамічныя сынкцыі зь Беларусі."
Ён ужо казаў раней пра адказнасць ЕС за мігранцкі крызіс на мяжы з РБ, тут развівае гэтую сваю думку. І для спынення міграцыі на мяжы нібыта патрэбна воля Польшчы і ЕС, а не Лукашэнкі. Вось як.
(*) У тэксце ўсё ж ёсць Лукашэнка: "перамовы прадстаўніцтва РП з Лукашэнкам", але і тут напісана так, нібыта Лукашэнка чакае тыя перамовы, а ініцыятарам павінна быць РП.
2. "Псеўдапалітычныя закладнікі". Гэта як? Адным словам запісаў беларусаў у "нішто" і "істоты".
Меркаванне - Лукашэнка - Пазняк
1. Еўропа вінаватая за мігранцкі крызіс на мяжы з РБ - ✓ - ✓
2. Зняць эканамічныя санкцыі з Беларусі (без агаворак пра ваенную прамысловасць, якая працуе на вайну Расеі) - ✓ - ✓
3. Прыніжае вязняў - ✓ - ✓
4. Папракае Еўропу - ✓ - ✓
Канец эвалюцыі палітычнага дзеяча. З пазіцыі засталося падтрымліваць Лукашэнку і выстаўляць умовы яго ворагам. Здрада. -
15.09.2025., хлусня.
-
15.09.2025Як заўсёды, пляўкі замест аргументаў.
У дыскусіях вы таксама "сілавікі". -
16.09.2025., табе тут сто разоў ужо пісалі, са спасылкамі, што Зянон Пазьняк супраць агульных эканамічных санкцый, якія заганяюць Беларусь у Расею. І за санкцыі на Расею, расейскі ваенпром, на прадпрыемствы, якія яго абслугоўваюць і за ўзмацненне персанальных санкцый.
-
16.09.2025Я бачыў гэтыя тлумачэнні. Але яны напісаны не Пазняком, а кімсьці з вашых, самым разумным. Сам Пазняк не лічыць неабходным рабіць гэтыя агаворкі пра санкцыі на ВПК.
Чаму?
1. Або ён неразумны і неінфармаваны, не ведае, што РБ дапамагае РФ са зброяй, з абыходам санкцый.
2. Або ён лічыць гэтую працу эканомікі на ВПК і абыход санкцый неабходным кампрамісам.
3. Або ён свядома і за ВПК РБ, і за абыход санкцый. Гэта ўжо не столь дзіўная версія, калі паглядзець яго допісы (нават гэты) пра нянавісць да Еўропы, пра павагу да беларусаў Зязюльчыка і Герыловіча, якія ваявалі на баку РФ.
Давайце вернемся да пытання, калі Пазняк сам падрабязна падзеліць санкцыі на неабходныя і тыя, што трэба знімаць. А пакуль што бачым, што ён пастаянна выказваецца за зняцце ўсіх санкцый.
P.S. Ізноў вылезла ментоўскае тыканне. Я б не жадаў жыць у такой Беларусі, дзе ідэолагі засталіся такім жа нявыхаваным быдлам, толькі змянілі мову. -
15.09.2025Няясна, чаму пагрозы забойствам праходзяць публікацыю.
-
16.09.2025., дзе? Не бачыў ні адной.
-
16.09.2025., Манией преследования (бредом преследования) называют психическое расстройство, которое выражается в навязчивой идее человека об угрозе собственной безопасности, о наличии слежки за ним. Никакая защита (изоляция, переезд) не избавляет таких пациентов от бредовых идей.
-
16.09.2025Гэта было пад каментарыям ад пазнякоўца вышэй, які зараз выдалены.
-
16.09.2025., тут выдаляюць каментары пазьнякоўцаў? Дзякуй, будзем ведаць.
-
16.09.2025А яны патрабуюць нейкага выключэння для сябе, каб ім было дазволена пагражаць забойствам?
І ў гэтым выпадку крымінальнікі і правакатары будуць галасіць пра свабоду слова? -
16.09.2025., Яго першапачатковыя нікі Кілер Троляў і Адмены фонд. Гэта ён тут любіць пісаць пад чужымі нікамі. Спачатку я думаў, што гэта крымінальнік, а потым зразумеў, што гэта лукашыскі сілавік у пагонах. МУС, КДБ, хтосьці з іх. Хаця сілавік зараз і раўно крымінальнік.
-
14.09.2025Пазьняк фанат Пугачоаой, и это многое объясняет.
-
15.09.2025Сяржук, а што маеш супраць? Ці коржыка нам прапануеш? У чым розніца?
-
14.09.2025Пазняк прысвоіў сабе права абражаць людзей і не прасіць прабачэння. Напэўна, ужо не засталося нікога, каго ён не абгадзіў. Чуў, што нават Багінскую ён называў вар'яткай. Нядрэнна б скласці спіс таго, што ён калісці казаў .
-
15.09.2025блб, забяры ў яго, бот.
-
16.09.2025блб, калі ты нешта чуў, то папей таблеткі ад галюцынацый.
-
16.09.2025[Рэд. выдалена]
[Зрэдагавана] -
15.09.2025Пазняк кепскага не жадае. Усё лепшае, што магчыма для дзяржавы Беларусь, ён рабіў ,робіць і будзе рабіць.Гэта Тытан беларускай палітыкі , пакуль ён трымае краіну на сваіх плячах-ёсьць надзея на лепшае. Сёння ён гэта робіць са сваім антыподам разам .Тактычны ход вялікай стратэгіі
-
15.09.2025ПРА ВЯЗЬНЯЎ
Бальшыня так званых палітвязьняў у Беларусі прыдумана асуджаны рэжымам па палітычных абвінавачаньнях (за падабайку ў Сеціве, за ўдзел у дэманстрацыі, за чытаньне матар'ялаў ў Інтэрнэце і т.п.). Тут у асноўным электарат, які не галасаваў за Лукашэнку. Гэтыя людзі ня ёсьць палітыкамі і, практычна, ня маюць дачыненьня да палітыкі (такіх бальшыня). Высыланьне іх за мяжу -- гэта пазбаўленьне Бацькаўшчыны. Тут грубае парушэньне Канстытуцыі, законаў і правоў чалавека. Гэта працяг рэпрэсіўнага пакараньня.
Мы ставілі пытаньні шырэй: вызваленьне, гарантыя грамадзянскіх правоў у Беларусі і спыненьне рэпрэсіяў. Тры аспэкты свабоды. Рэалізаваны толькі адзін з праўнымі ўскладненьнямі. Але гэты адзін аспэкт -- вельмі важны. Галоўнае, што беларусы будуць на свабодзе. Вяртаецца сыцыяльнае жыцьцё і сацыяльная пэрспэктыва.
Я пісаў (у тым ліку Лукашэнку) пра вызваленьне канкрэтных беларускіх вязьняў (напрыклад, пра двух маладых журналістаў Дзяніса Івашына і Паўла Мажэйку). Вельмі добра, што вызвалілі Мажэйку. Гэты хлапец яшчэ хораша паслужыць Беларусі. Шкада што не дайшла чарга да Дзяніса Івашына, пра якога я пісаў ня раз, калі прапаноўваў абмен на Зязюльчыка і Герыловіча. (Тыя заблуканыя лукашысты таксама ня простыя людзі і магчыма яшчэ спатрэбяцца Беларусі.) Здаецца іх ужо абмянялі на іншых. Але Івашын застаўся ў турме. Ён трывае там і вершы піша. Чакаем Дзяніса на свабодзе.
11 верасень 2025 г.
Зянон Пазьняк. -
15.09.2025"... я пісаў ня раз, калі прапаноўваў абмен на Зязюльчыка і Герыловіча. (Тыя заблуканыя лукашысты таксама ня простыя людзі і магчыма яшчэ спатрэбяцца Беларусі.)"
Чытаць як пахвалу Зязюльчыку і Герыловічу, беларусам - удзельнікам захопніцкай вайны Расеі ва Украіне (другі яшчэ і вагнеравец)?
Яшчэ горш. Плюнуў у беларусаў за кратамі ("псэўдапалітычныя"), абвінаваціў іх ні за што і выдаў прабачэнне ("заблукалі") з кампліментамі ("ня простыя", "магчыма яшчэ спатрэбяцца") сапраўдным прыхільнікам і салдатам расейскага імперыялізму.
Здрада Беларусі. -
15.09.2025АПОРНЫЯ ПУНКТЫ ПРАМАСКОЎСКАЙ
АНТЫЛУКАШЫСЦКАЙ ПАЛІТЫКІ
1. Парадыгма прарасейскай (газпрамаўскай) палітыкі 2020 года і расейскай 5-й калёны ў Беларусі заключаецца ў тым, каб скарыстаць антылукашысцкі настрой бальшыні беларусаў супраць Лукашэнкі і адхіліць яго ад улады, едучы на плячах пратэстуючых беларусаў. Новы маскоўскі стаўленьнік Бабарыка быў бы ў пратэстных абставінах падтрыманы народам і прызнаны міжнароднай супольнасьцю.
Тады пытаньне анэксіі Беларусі ў Расею праз антыканстытуцыйны рэфэрэндум вырашылася б на працягу паўгода, і ўжо ў 2021 годзе Расея, валодаючы тэрыторыяй Беларусі, хутка створыла б моцны паўночны фронт супраць Украіны. Агрэсія супраць Украіны мела б іншы вынік.
2. План поўнасьцю не ажыцьцявіўся, перашкодзіла беларуская салідарнасьць народа. У выніку Расея вярнулася больш жорстка да старой парадыгмы: выкарыстаньне залежнасьці Лукашэнкі,
яго прагі да ўлады і фобіі супраць беларускай мовы і культуры дзеля вынішчэньня Беларускай нацыі і падпарадкаваньня Беларусі Маскве.
3. Антылукашысцкія "дэмсілы" прамаскоўскай "апазыцыі", апынуўшыся за мяжой, дэманструюць непрыняцьце Лукашэнкі любой цаной, лічачы, што зрынаньне яго прывядзе да пераменаў у Беларусі. У ськіданьні Лукашэнкі гэтыя «дэмсілы» бачаць сэнс палітычнага супраціву.
Тым часам чыньнік расейскай палітычнай агрэсіі на Беларусь, зьмест яе антыбеларускай палітыкі і гібрыднай акупацыі, яе першапрычыннасьць у лукашысцкай дыктатуры, якая існуе, дзякуючы падтрымцы Масквы – усё гэта пакідаецца за дужкамі, не абумоўліваецца і, практычна, замоўчваецца.
Лукашызм – гэта толькі метастаза расейскага антыбеларускага разбурэньня. Без аслабленьня, абмежаваньня (альбо распаду) Расеі расейская антыбеларуская палітыка ня спыніцца.
4. Паводзіны былой газпрамаўскай антылукашысцкай апазыцыі за мяжой (ОСЦ) абумоўленыя згодніцкай і падвойнай палітыкай Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі і напрасткі залежныя ад фінансаваньня Эўразьвязу.
9 верасень 2025 г.
Зянон Пазьняк -
15.09.2025Чытайце тры папярэднія артыкулы, усё растлумачана,
Ну і навошта тут гэты спам?
Сваімі словамі не можаце сказаць?
Не можаце.
Урэшце, датычна канкрэтна гэтага "факса" "Ацэнка сітуацыі" то што, вы думаеце, што пісаў адэкватны чалавек?
Я мяркую, што пісаў чалавек ў маніякальным стане. Відаць, што чалавек не цікавіцца тэмай, на якую бярэцца выдаваць свае "геніяльныя адкрыцці".
1. Скуль узяўся спланаваны год пачатку вайны 2021?
Якія ў Пазьняка аогументы, што Расія была гатовая да впцны ў 21-м, але перадумала?
Аргументаў няма, калі чалавека вядзе манія, аргументы і "лішнія дробязі" яму непатрэбныя.
2. Чаму "расія вярнулася да старой парадыгмы"?
Пайшла кудысьці, а пасля вярнулася?
Пазьняк што на Беларусі робіцца і выдумляе абы-што.
Хто тут жыве, той бачыць, што нікуды Расія не сыходзіла, а пасля 2020-га ягоны "гарант дзяржаўнасці" з перапуду кінуўся душыць тое, да чаго раней рукі не даходзілі. Сам лёг пад Маскву , бо на іншае розуму не хапае. Гарант пазьнякоўскі.
Да 2020-га народ спрабавалі купіць ільготнымі крэдытамі, а ініцыятыўных доступам да дзяржаўных закупак.
Ну Пазьняку і тут жыццё нашае - лішнія неўразумелыя дробязі. Манія вядзе чалавека.
3. Што робяць негавісныя Пазьняку і Лукашэнку "дэмсілы" Пазьняк нават ня ведае, зноў не раскрывае сутнасць, заявіў, што ветрам надзьмула і годзе.
4. Мантру камуністаў пра ненавісную варожую Еўропу мы ад Пазьняка чулі шматкроць.
Таксама ніколі ніякай сутнасці, ляпнуў і добра. -
15.09.2025Найперш не галасі! , спам гэта твае простыні тэксту, якія ніхто не чытае.
-
15.09.2025Зянон Пазьняк.
ПАДЗЕІ. 12-09-2025.
1. Польскі бок зачыніў мяжу зь Беларусяй.
Гэта абазначае жалезную заслону з боку Эўразьвязу, адразаньне беларускага грамадзтва ад сувязі з эўрапейскімі краінамі. Таксама гэта абазначае поўную паразу стратэгічных інтарэсаў Польшчы (і Эўразьвязу) ў змаганьні за Беларусь, выштурханьне Беларусі ў сфэру інтарэсаў Расеі.
2. Вызваленыя 52 беларускія вязьні рэжыму і вывезеныя за мяжу. Гэта стала магчымым, дзякуючы стараньням прэзыдэнта Трампа. Рашэньне рэжыму кампраміснае і валюнтарысцкае. Вязьні атрымалі свабоду, але страцілі Бацькаўшчыну (тут парушэньне Канстытуцыі і правоў чалавека). -
15.09.2025Спачатку чытаем гэты артыкул:
НА ЖАЛЬ
1. На жаль Польшча прайграла барацьбу за Беларусь.
2. Прыкмета: -- закрыцьцё мяжы.
3. Паддалася палітыцы заходняга Эўразьвязу, якая ў адносінах да Беларусі, -- памылковая.
4. Беларусь -- важнейшы стратэгічны інтэрас Польшчы.
5. Прыярытэт у беларускай палітыцы аддалі Расеі.
10-09-2025.
Зянон Пазьняк
І толькі пасля гэтага чытаем артыкул ВЫПРАЎЛЕНЬНЕ 10-09-2025.
Зянон Пазьняк
Думаем сваёй галавой, а не штампамі і вырванымі з кантэксту фразамі ў смі. -
15.09.2025Пазняк аніводнага слова не сказаў пра пацярпелых ад педафілаў на востраве Эпштэйна і адмоўчваецца наконт удзелу Трампа ў тых злачынствах, адмысловым затойванні інфармацыі. Быццам гэтага ўсяго не было і гэта ўсё няпраўда. Там жа толькі дэмакраты былі, а іншых не было.
Вось калі ў чалавека няма ніякага спачування да пацярпелых, які ён будзе эмпатам да беларусаў, што нават пасля катаванняў называе іх псеўдапалітычнымі? Не чалавек ён, а гніллё. Яму лекавацца ўжо напэўна позна, але лепш пачаць. Прымаць супакаяльныя, а не выносіць сваю хваробу на публіку. -
15.09.2025[Рэд. выдалена]
-
15.09.2025Гдаш, Да ведама азызлых- Пазьняк дыстанцыюецца ад сэксуальнага дыскурсу прынцыпова, бо справа прыватнага дыскурсу.
-
15.09.2025Мужики, Зянон любит когда не меньше 300 комментов на ветке. Давайце яшчэ папрацуем!
-
16.09.2025Вормуль, то бок для вас педафілія і гвалт — гэта ўсяго толькі асабістае жыццё, якое не трэба каментаваць?
-
16.09.2025[Рэд. выдалена]
-
15.09.2025Карагод, дзякуй за ваш унёсак
-
15.09.2025А ты, Наста, не.
-
15.09.2025Падвойныя стандарты.
-
15.09.2025валера
-
16.09.2025Маскаль, вывучы як правільна пішацца прозвішча нацыянальнага лідара беларускага народа: ЗЯНОН ПАЗЬНЯК.
-
15.09.2025валера
-
15.09.20251991 год националист поздняк перегнул палку с белоруским языком вот вам и проигранные выборы в 1994, цепкалло, ты?
-
16.09.20251991 год, рэд, чаму камент гэтага маскаля настолькі важны для вас, што вы надрукавалі яго ажно два разы.
Прычым п'янага маскаля, бо замест ніка ён напісаў камент, а замест каментара - сваё імя "Валера". -
15.09.2025Пазняк патлумачыў хто такія псеўдапалітычныя закладнікі. І ён зноў пра іх вызваленне. Але нн пра гэта змаўчала. Вамі маніпулююць. пытанне: навошта? Пры гэтым на нн ніводнага крытычнага артыкула супраць Лукі. Рабіце высновы.
-
15.09.2025Стесняюсь спросить, гражданином какой страны Зеня Позняк сейчас является?
-
15.09.2025Беня, Он гражданин США
-
15.09.2025Даведка, а вам яшчэ расейскія пашпарты не ўцюхваюць?
-
15.09.2025Даведка, Ну таки пуская ,гражданин США не изображает из себя главного рэволюционэра Беларуси.
-
15.09.2025Ты суддзя?, А вы какое отношение имеете к белорусам? Через мову? Но 90% белорусов говорят на русском?
-
16.09.2025Беня , а ты не ізабражай з сябе беларуса.
-
15.09.2025Фіксуем: пасля 11.30 па Менску ў рамках вучэнняў Захад-2025 адбылося дэсантаванне ІТ-роты ў каментарах НН. У выніку апаненты Светача былі заблакаваныя і ліквідаваныя знішчальным агнём саюзных Зянону лукашэнкавых сіл спецыяльных інфармацыйных аперацый. Хероям слава!
-
15.09.2025Так. За паўтары гадзіны накідалі прыкладна 20-25 дызлайкаў і працягваюць. Да таго было 2-3, што паказвае рэальную падтрымку сярод людзей.
-
15.09.2025., дык у цябе 0
-
16.09.2025., паўтары гадзіны ты засякаў па гадзінніку Вячоркі за 9 тысяч еўра?
-
15.09.2025На момант адказу было 0, зараз трохі больш. Большасць чытачоў чытала артыкул і каментарыі ўчора ўвечары і сёння раніцай.
А ўвогуле я пра іншыя каментарыі, дзе відаць баланс меркаванняў. Напрыклад раніцай было +12 -2, а зараз +12 -45. І працягвае расці "-". Ясна, што гэта ўжо ненатуральна. Пазнякоўцы запусцілі "карагоды". Як лукашэнкаўскія карагоды на выбарах.
Галоўнае, што той, хто робіць "паказуху", сам ведае рэальнае становішча. І сам сабе ён не падмане. Нічога добрага на хлусні вы пабудуеце. -
15.09.2025., Відавочна, што лукапазнякоўскія боты адпачывалі да ранку панядзелка і толькі потым пачалі працаваць. Калі цягнік увагі ўжо сыйшоў. Але што ў лукашыстаў, што ў пазнякаўцаў прынцып "галоўнае грамчэй усіх пракукарэкаць" лозунгі сваіх правадыроў-дыктатараў, а тое, што гэта смех і карыкатура на здаровы сэнс, то гэта іх не цікавіць. Галоўнае зрабіць справаздачу, што "справа зроблена і ворагі патанулі ў цытатах любімага фюрэра".
-
16.09.2025., А вось у мяне уражаньне, што простыя чытачы НН перамагаюць няпростых штатных пісюноў-каментатараў НН, якім па службе пакладзена адразу пры з'яўленьні кожнага паведамленьня пра Пазьняка пачынаць невероятный і антынацыянальны накід гаў...а на вентылятар.
-
16.09.2025Ботам, два дэбіла гэта сіла. Удачы вам з кропкай у падліку лайкаў.
-
16.09.2025"Перамагаюць" колькасцю брудных бессэнсоўных каментарыяў не па сутнасці пытанняў.
Ніхто фактычна не аспрэчыў мае заўвагі: пра патрабаванні Пазняка да Польшчы, а не Лукашэнкі, пра яго павагу да Зязюльчыка і Герыловіча, пра скрадзеную цытату Гавела. -
15.09.2025.
• ДЗЬМЕ ІМ ПАЗЬНЯК! •
🔺Зваж, спадарства, як гэтыя камэнты апанавала зграя са сьвінячай фермы, дзе з карыта кормяць ботаў. Не прапусьцілі момант лапці — зноў шалёна абдызьляйкалі сваімі сьмярдзючымі лапкамі й ротамі Зянона й ягоных аднадумцаў! І набрахалі сабе проста казачную колькасьць гаўкаляйкаў. «Малайцы», лапцябаткí.
🔺А ты, Ботам, купі сабе моркву й чакалядны мэдалёк за барацьбу зь беларускамоўнай будучыняй Беларусі. І навогул зь ейнай будучыняй.
🔺Што да сайту, то ягоная нелюбоў да Пазьняка нейкая ўжо надта нафаршаваная аднабокімі зіхоткамі. Авохці, ешце іхнія катлеты, хамячкі! Глядзіце толькі, каб не падавіліся.
. -
15.09.2025ЯНКА, прымітыўная лаянка ў пазьнякоўскім тралыцыйным стылі. Як сабак спусцілі. Азаронак, мабыць, зайздросціць высокаму стылю.))
А ўсяго толькі:
а) папрасілі кораценька пераказаць сутнасць напісанага Пазьняком; (я разы са тры тут прасіў, ніхто не змог)
б) працытавалі паасобныя тэзы Пазьняка. -
16.09.2025Найперш не галасі! , прымітыўнае (у традыцыйным сэньсе слова) у маіх практыкаваньнях спрэс адсутнічае. Будзьце ўважлівым!
-
15.09.2025За Пазняка.
-
15.09.2025Шаноўная рэдакцыя! Вы альбо праявілі непрафесіяналізм, альбо свядома зманіпулявалі чытацкай думкай, не растлумачыўшы кантэкст. З вашага дазволу гэта зраблю я.
Пост Пазняка двухдзённай даўніны:
«Бальшыня так званых палітвязьняў у Беларусі прыдумана асуджаны рэжымам па палітычных абвінавачаньнях (за падабайку ў Сеціве, за ўдзел у дэманстрацыі, за чытаньне матар'ялаў ў Інтэрнэце і т.п.). Тут у асноўным электарат, які не галасаваў за Лукашэнку. Гэтыя людзі ня ёсьць палітыкамі і, практычна, ня маюць дачыненьня да палітыкі (такіх бальшыня). Высыланьне іх за мяжу -- гэта пазбаўленьне Бацькаўшчыны. Тут грубае парушэньне Канстытуцыі, законаў і правоў чалавека. Гэта працяг рэпрэсіўнага пакараньня».
Вось каго называюць псеўдапалітычнымі закладнікамі. Растлумачце гэта! -
15.09.2025FF, дзякуй вам вялікі.
-
15.09.2025FF, вы пішаце голую трызноту. Патлумачце, як людзі, асуджаныя за ўдзел у акцыі пратэсту супраць ПАЛІТЫКІ рэжыму, альбо нават за падтрымку пратэстаў, за праяву адзінадумства й салідарнасьці з пратэстоўцамі, за данаты й падтрымку, за свой палітычны выбар, ня ёсьць палітасуджанымі, асуджанымі за свае ПАЛІТЫЧНЫЯ погляды і іх дэманстрацыю ?
І чым сам Пазьняк сёньня адрозьніваецца ад непалітыкаў ?
Ну, праўда, цяжка такое пісаць, але, калі Ваш допіс сапраўды тлумачыць погляд Пазьняка (спадзяюся, што не) дык трэба прызнаць, што ён зьвіхнуўся. -
15.09.2025FF, пачнем з таго, што НН даслоўна зкапіпасціла допіс на FB Пазняка. Нават у допісу двухдзеннай даўніны Пазняк увогуле не ўзгадвае тэрміну "псеўдпалітычныя закладнікі" - гэта выключна ваша дадумка і спроба нацягнуць пажаданае на сапраўднае. Калі ў допісу двухдзённай даўніны Пазняк пачынае з важным выглядам разважаць, што людзі, якія сядзяць за тое, што паўдзельнічалі ў дэманстрацыі - не маюць датычэння да палітыкі, з падобных высноў хочацца кінуць у яго чымсці важкім. Людзі не засталіся абыякавымі, а нават праз страх і рызыкі прынялі актыўны удзел у публічных палітычных дзеяннях.
А "псеўдапалітык" Бабарыка ўвогуле стварыў палітычны штаб з вельмі адукаваных, талентавітых і крэатыўных беларусаў, задавальняючы запыт грамадцтва на кампетэнтную цэнтрысцкую тэхнакратычную альтэрнатыву. Да гэтага штабу ад моманту абвяшчэння Бабарыкай аб удзеле ў кампаніі за некалькі дзён далучыліся столькі актывістаў і валантэраў, што БНФу Пазняка нават не снілася. Але Бабарыка таксама здолеў прыцягнуць сімпатыі тэхнакратычнай часткі наменклатуры, ды так моцна, што Лукашэнка на адной сваёй нарадзе ўраду ў ліпені 2020 пачаў адкрыта пагражаць прысутным чыноўнікам, маўляў "некаторыя тут ужо спяць і бачаць, як яны будуць працаваць пры новай уладзе". Калі ж дзеля гэтага Бабарыку давялося абхітрыць Крэмль, каб мець ад яго падтрымку і пэўную абарону супраць дзяржмашыны Лукашэнкі - то ва ўмовах дыктатуры ў стане пачатку 2020 падобны падыход быў цалкам абгрунтаваным і таму прымальным. Гэта быў настолькі моцны палітычны поспех, што каб змагацца супраць яго, рэжыму давялося канчаткова адмовіцца ад рэшткаў права, скінуць маску законнасці, распачаць брутальныя масавыя рэпрэсіі і адкрыты тэрорам на вуліцах, адразаючы сабе любыя шляхі вяртання да статуса лаяльнасці большасці. -
16.09.2025Жвір , ты блытаеш палітыку і палітычны працэс
-
16.09.2025Папрацуй над тэорыяй , як раз я і ня блытаю. Статкевіч - палітык, Севярынец - палітык, Бабарыка - палітык, Дашкевіч - палітык. Пазьняк сёньня - не палітык, ён "экс" ва ўсім. Ён нават не на адным узроўні з усімі тымі пратэстоўцамі, якія былі зьняволеныя рэжымам, альбо ўцяклі за мяжу. Па-сутнасьці ён - блогер,..час ад часу піша ахінею зьневажаючы сябе.
-
16.09.2025Жвір, Зянон Пазьняк сёньня дзеючы палітык, стваральнік Руху Вольная Беларусь, актыўна падтрымлівае Полк Каліноўскага, ездзіў на лінію фронта да беларускіх дабраахвотнікаў, вядзе камунікацыю з палітыкамі і дыпламатамі іншых краін, актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю.
-
16.09.2025Зянон Пазьняк - дзеючы палітык , Ведаеце, што кажа аб ім без слоў і трапляе ў самае яблычка ? У яго ёсьць патрэба зьневажаць і лаяць апанентаў, а гэта распіска ў імпатэнцыі. Палітык(!) ніколі сабе такіх паводзінаў не дазволіць, у палітыка кожнае слова мае пацьвержаньне й да месца. Палітык ня скоціцца да пустаслоўя і абразаў. Палітыку ніколі ня будзе пофік стаўленьне дюдзей да ягоных словаў і яго меркаваньняў, палітык чуе людзей. Палітык можа сумнявацца й прызнаваць памылкі.
Пазьняк не палітык, ён праспаў падзеі 2020, і цяпер ўсяк імкнецца знівеляваць іх гістарычную важнасьць тупой зьнявагай да ўдзельнікаў падзей, нават тых, хто ахвяраваў сваёй свабодай і здароўем.
Брыдкае відовішча, прыкра. Прыкра й балюча, бо я вельмі паважаў яго й верыў яму цягам жыцьця, зусім не чакаў такога зігзагу зь яго боку. Цяпер во абцякаю, як сранай анучай па пысе атрымаўшы... -
16.09.2025Зноў Пазняк перамог. Боты разыходцеся. Ботам - на дыван.
-
16.09.2025Гэта правал, Зянон праваліўся ва ўсім. Ганьба
Зянону, адбельвацелю Лукі -
15.09.2025Зянон палится как всегда - где-то я слышал от одного председателя колхоза про "так называемую оппозицию".. чуть назови по-другому и получишь "псевдополитические заложники"
-
15.09.2025Питон, Я так понимаю ,что любой человек осужденный за несогласие ,допустим,с хоккейной линией Лукошенко автоматически становится политзеком.Это ,на Ваш взгляд ,правильная позиция?
-
15.09.2025Вадя, дурака не включай, все знают за что.
-
15.09.2025Жвір , Терминология здесь важна и возможно здесь уместно определение :незаконно репрессированные .Ил что-то вроде этого.
-
15.09.2025В "стратегических задачах" Зенон Позняк забыл поставить свою самую главную: ликвидация России путём её разделения на ... -дцать независимых государств, исполнители: страны Запада во главе с США.
-
15.09.2025Лукаботы, а чаму лукаботу "Не такі як ёсць" амаль спынілі лайкаць? Адрасы VPN скончыліся? Ну так 95 лайкаў ліпавых яму і хопіць.
* awarded the European Parliament's 2020 Sakharov Prize for Freedom of Thought
* 2020 Globsec prize for freedom
* 2022 International Four Freedoms Award
* 2022 International Trailblazer Award
* 2022 Tipperary International Peace Award
* 2023 IDU Bush-Thatcher Award for Freedom
* 2023 NATO PA “Women for Peace and Security” Award
* 2023 Anna Lindh Prize laureate
...
і гэта шчэ без 2024-25 года. Ветэран самы настаяшчы!