Не адмаўляюся ад свайго камэнтара да папярэдняе навіны, але калі глядзець на доўгатэрміновую пэрспэктыву, то я даўно перакананы, што Офіс мусіць пераехаць у Польшчу. Краіну, якая да беларусаў ставіцца па-чалавечы. А інакш Офіс у адзін нецудоўны для сябе дзень апынецца ў сытуацыі той жабы, вакол якой вада закіпела.
Ушачанка
23.07.2025
Ну-ну , не патрэбны яны нам тут. Чаго у сваёй Летуве напрацавалі, няхай цяпер і атрымліваюць.
Рука руку мое?
23.07.2025
Гэты міністр увогуле разумее, што гаворыць? Якое "аб'ядноўваць дэмакратычныя сілы"? Чым? Дзікпікамі? Гэтыя людзі ўжо даўно абстрагаваліся не толькі ад іншых дэмакратычных сілаў, але і ад грамадства беларускага ў цэлым. Хто даў гэтаму міністру права намінаваць менавіта Святлану ЦІханоўскую як нейкую прадстаўнічку? Якая працэдура змены кіраўніцтва ў гэтай структуры? Мы, беларусы, не задаволеныя дзейнасцю і адсутнасцю вынікаў працы Ціханоўскіх і Ко. Патрэбны новы рухавік!
Ударны рухавік.
23.07.2025
Рука руку мое?, Сяргей прапануе Удар.
Хаха
23.07.2025
Якое вывучэнне літоўскай мовы, калі самі пастаянна пагражаюць выгнаць? Навошта яна, калі заўтра дадуць каленках пад зад ні за што?
Мх
23.07.2025
"Член Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сейма Літвы Вітаўтас Сініца прапанаваў Міністэрству замежных спраў краіны скасаваць акрэдытацыю прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі, то-бок Офіса Святланы Ціханоўскай. Аднак сам міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс не бачыць для гэтага падстаў." Ну, гэта да новага міністра МЗС. "Вітаўтас Сініца ў сваім звароце заяўляў, што Офіс Святланы Ціханоўскай, маўляў, карыстаецца гасціннасцю і добрай воляй Літвы не для прасоўвання добрасуседскіх адносін, а з мэтай стварэння своеасаблівай базы «альтэрнатыўнай Беларусі» ў Літве. Таксама ён абвінавачваў Ціханоўскую ў тым, што яна нібыта выразна не асуджае «ліцвінізм» і крытыкуе намеры Літвы абмежаваць іміграцыю з Беларусі з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, чым нібыта ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны." І гэтаму беларусы сваім існаваннем пачалі замінаць. Я калісці пісаў, што белерусы ператвараюцца ў "новых яўрэяў" (народ без зямлі), моцна залежны ад "надвор'я" у галаве чыноўнікаў краіны, якая дае прытулак. А калі наступныя чыноўнікі проста выганяць беларусаў? Раней расейская мова сярод т.зв. "дэмакратычнай суспольнасці" лічылася ледзь не "крытэрам адэкватнасці", а цяпер за расейскамоўнасць пачынаюць паўсюдна біць.
1920
23.07.2025
У мове летувісаў няма такога слова "сініца". Адкуль у яго такое прозвішча? Калі гэтае Сініцы, Грушы, Зубры, Маліноўскія, Бараноўскія, Козелы, неўзабаве сталі літОўцамі, з прозвішчамі, якія нельга перакласці на іхнію мову?
Ушачанка
23.07.2025
"Літоўскі дэпутат-нацыяналіст Вітаўтас Сініца". А чаму не сініцкас, калі такі ўжо нацыяналіст?
Абу
23.07.2025
Літоўскія нашчадкі Гітлера-Гімлера будуць карыстацца любой магчымасцю выгнаць, а пры магчымасці і знішчыць беларусаў. Таму ўсякім нацыянальным лідарам і блізкім да іх трэба не даваць ім падставаў. Карацей, Сяргей, траві базар.
бабруйчанін
23.07.2025
Меркаванне суб'ектыўнае асабістае наконт " ультра ортодокс радыкала" Віті Сініцы аб якім толькі даведался Ні памулюсь 100% мае стасункі з камрадамі з " альтэрнацівы" праз іх з камрадамі з кдб...
Альгерд
23.07.2025
Офис тИХАНОВСКОЙ выступил с осуждением литвинизма. Есть на сайте тсикханоуская.орг Удачи ей как гражданке литовской республики.
Лол
23.07.2025
Дэпутат-нацыяналіст з беларускім прозвішчам Сініца. Вось дзе злая іронія
Янка
24.07.2025
Дэпутат Vytautas Sinica безумоўна маргінал, калі ацэньваць прадстаўніцтва ягонай партыі ў Сейме. І юрыдычна ягоныя прэтэнзіі цалкам недарэчныя, бо статус Ціханоўскай і яе каманды ёсць дыпламатычным. Але па сутнасці ягоныя прэтэнзіі не выглядаюць чымсці абуральным. Больш за тое, тэхнічна вывучэнне літоўскай мовы на базавым узроўні для беларуса ня ёсць чымсці надзвычайна складаным, бо граматыка літоўскай мовы ёсць досыць тыповай для большасці ўсходнееўрапейскіх моў (напрыклад польскай, а таксама беларускай тарашкевіцы), а шмат літоўскіх словаў вельмі падобныя на беларускія: Мытня - muitinė Мястэчка - miestas Лічу, што крытыка спадара Сініцы цалкам вартая ўвагі і камандзе Ціханоўскай было б вельмі добра яе улічыць, асабліва ейнай прэс-службе. Калі мы параўнуем паказнік валодання дзяржаўнай мовай краіны прытулку сярод беларускага дэмакратычнага асяроддзя у Польшчы і Літве - то розніца відавочная. Напрыклад спадар Латушка выдатна валодае польскай мовай і выступае па польску ў сейме, а таксама мае ўласны польскамоўны канал у ютубе. Нажаль, падобнага з боку каманды Ціханоўскай у Літве не назіраецца, і незадаволенасць пэўнай часткі літоўскага грамадства гэтым фактам мае рацыю, бо стварае ў яго адчуванне грэблівасці з боку беларускіх дэмсілаў. Між тым уявіце сабе, якім станоўчым быў бы эфект у літоўскім грамадстве, калі б прэс-сакратарка Ціханоўскай валодала літоўскай мовай і давала інтэрв'ю ў літоўскіх СМІ па літоўску, а чальцы каманды Ціханоўскай перыядычна прамаўлялі ў Сейме на літоўскай. Нажаль, праз захаванне моўнага бар'еру шмат гадоў узровень стасункаў каманды Ціханоўскай з літоўскім грамадствам застаецца на адносна нізкім узроўні (а за межамі Віленскага краю - амаль што нулявым), не стварае прыкладу для беларусаў у Літве, што стварае глебу для непаразумення і спекуляцый. Вырашэнне гэтай праблемы ня толькі вырашыла шмат пытанняў, але і з'явілася б выдатнай даўгатэрміновай інвестыцыяй у будучыя беларуска-літоўскія стасункі, бо ў паслялукашэнкаўскую эпоху Літва непазбежна будзе гуляць вельмі важную ролю ў разбурэнні татальнай залежнасці Беларусі ад Расеі (альбо таго, што ад Расеі застанецца). Лічу, што валоданне польскай і літоўскай мовамі на базавым узроўні павінна стаць must have для будучай беларускай палітычнай эліты, як і валоданне ангельскай. Дастаткова паглядзець на большасць еўрапейскіх палітыкаў альбо селебрыці - сярод іх валоданне мовамі суседзяў з'яўляецца вельмі распаўсюджанай практыкай і моцна цэментуе еўрапейскую салідарнасць.
Из мозырскага прытона
24.07.2025
Политического убежища Тихановская не просила, находится у нас как гость, годовая литовская виза была ей выдана ещё в июле, — сообщил глава МИД Литвы Линас Линкявичюс.
Міністр замежных спраў Літвы заступіўся за Офіс Ціханоўскай
Хто даў гэтаму міністру права намінаваць менавіта Святлану ЦІханоўскую як нейкую прадстаўнічку? Якая працэдура змены кіраўніцтва ў гэтай структуры?
Мы, беларусы, не задаволеныя дзейнасцю і адсутнасцю вынікаў працы Ціханоўскіх і Ко. Патрэбны новы рухавік!
"Вітаўтас Сініца ў сваім звароце заяўляў, што Офіс Святланы Ціханоўскай, маўляў, карыстаецца гасціннасцю і добрай воляй Літвы не для прасоўвання добрасуседскіх адносін, а з мэтай стварэння своеасаблівай базы «альтэрнатыўнай Беларусі» ў Літве. Таксама ён абвінавачваў Ціханоўскую ў тым, што яна нібыта выразна не асуджае «ліцвінізм» і крытыкуе намеры Літвы абмежаваць іміграцыю з Беларусі з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, чым нібыта ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны." І гэтаму беларусы сваім існаваннем пачалі замінаць. Я калісці пісаў, што белерусы ператвараюцца ў "новых яўрэяў" (народ без зямлі), моцна залежны ад "надвор'я" у галаве чыноўнікаў краіны, якая дае прытулак. А калі наступныя чыноўнікі проста выганяць беларусаў? Раней расейская мова сярод т.зв.
"дэмакратычнай суспольнасці" лічылася ледзь не "крытэрам адэкватнасці", а цяпер за расейскамоўнасць пачынаюць паўсюдна біць.
Ні памулюсь 100% мае стасункі з камрадамі з " альтэрнацівы" праз іх з камрадамі з кдб...
Удачи ей как гражданке литовской республики.
Але па сутнасці ягоныя прэтэнзіі не выглядаюць чымсці абуральным. Больш за тое, тэхнічна вывучэнне літоўскай мовы на базавым узроўні для беларуса ня ёсць чымсці надзвычайна складаным, бо граматыка літоўскай мовы ёсць досыць тыповай для большасці ўсходнееўрапейскіх моў (напрыклад польскай, а таксама беларускай тарашкевіцы), а шмат літоўскіх словаў вельмі падобныя на беларускія:
Мытня - muitinė
Мястэчка - miestas
Лічу, што крытыка спадара Сініцы цалкам вартая ўвагі і камандзе Ціханоўскай было б вельмі добра яе улічыць, асабліва ейнай прэс-службе. Калі мы параўнуем паказнік валодання дзяржаўнай мовай краіны прытулку сярод беларускага дэмакратычнага асяроддзя у Польшчы і Літве - то розніца відавочная. Напрыклад спадар Латушка выдатна валодае польскай мовай і выступае па польску ў сейме, а таксама мае ўласны польскамоўны канал у ютубе. Нажаль, падобнага з боку каманды Ціханоўскай у Літве не назіраецца, і незадаволенасць пэўнай часткі літоўскага грамадства гэтым фактам мае рацыю, бо стварае ў яго адчуванне грэблівасці з боку беларускіх дэмсілаў.
Між тым уявіце сабе, якім станоўчым быў бы эфект у літоўскім грамадстве, калі б прэс-сакратарка Ціханоўскай валодала літоўскай мовай і давала інтэрв'ю ў літоўскіх СМІ па літоўску, а чальцы каманды Ціханоўскай перыядычна прамаўлялі ў Сейме на літоўскай. Нажаль, праз захаванне моўнага бар'еру шмат гадоў узровень стасункаў каманды Ціханоўскай з літоўскім грамадствам застаецца на адносна нізкім узроўні (а за межамі Віленскага краю - амаль што нулявым), не стварае прыкладу для беларусаў у Літве, што стварае глебу для непаразумення і спекуляцый. Вырашэнне гэтай праблемы ня толькі вырашыла шмат пытанняў, але і з'явілася б выдатнай даўгатэрміновай інвестыцыяй у будучыя беларуска-літоўскія стасункі, бо ў паслялукашэнкаўскую эпоху Літва непазбежна будзе гуляць вельмі важную ролю ў разбурэнні татальнай залежнасці Беларусі ад Расеі (альбо таго, што ад Расеі застанецца).
Лічу, што валоданне польскай і літоўскай мовамі на базавым узроўні павінна стаць must have для будучай беларускай палітычнай эліты, як і валоданне ангельскай. Дастаткова паглядзець на большасць еўрапейскіх палітыкаў альбо селебрыці - сярод іх валоданне мовамі суседзяў з'яўляецца вельмі распаўсюджанай практыкай і моцна цэментуе еўрапейскую салідарнасць.