Каментары да артыкула

Як перажыць спёку?

  • %
    03.07.2025
    Божа ты мой, нарэшце на 2 (!!!!!!) прыйдзе сапраўдные летняе цяпло, на 2 (!!!!!!) дні, а НН ужо галосіць - як спеку перажыць, ратуйце
  • Малады корч
    03.07.2025
    %, людзі ж у розных акалічнасьцях, нехта во шпалы цягае, нехта гудрон залівае, кладзе асфальт, косіць траву ці капае траншэю...
  • .
    03.07.2025
    У такія дні рэальна павышаецца смяротнасць, не да бравады.
    Акрамя сардэчных хвароб і інфекцыйныя (бо слізістая перасушана).
    Калі людзі не часта сустракаюцца са спёкай, могуць недаацэньваць пагрозы.
  • Жвір
    03.07.2025
    Не валяйцеся на пляжы, наведвайце паркі, лясы, скверы, асабліва, калі ў іх ёсьць вадаёмы, дзе можна апаласнуцца, мінімум адзеньня, але ў капелюшы (пажадана каўбойскага фасону) і сонцазахісных акулярах(!), а ў хатах трымайце вокны закрытымі ад пранікненьня сонца і хадзіце цалкам голымі. Не ўжывайце алкашку й не паліце цыгарэты ды розныя вэйпы-дрэйпы.
  • .
    03.07.2025
    Голымі ў хаце таксама не добра. Лёгкае адзенне лепш, бо ўпівае пот, а на голым целе ён застаецца.
    Тое ж самае пра сон у спёку.
  • Галя з Камароўкі
    03.07.2025
    Жвір , а што рабіць тым, у каго ціск спадае не праз лекі, а дзякуючы каньяку? А ў нас сення 36. А метро як спалілі пазаўчора, так да гэтуль не аднавілі. А ехаць пад сонцам 45 мінут - ну, такое сабе. Ці ў тунэлю метро стаяць па 15-20 мінут.
  • Жвір
    03.07.2025
    ., 1) Пот і служыць чалавеку дзеля ахалоджваньня цела, 2) адзеньне не пазбавіць цела ад поту, хай яно й упівае яго, 3) хто занадта патлівы, той разам болей прыме душ.
    Дадам яшчэ адну лягічную параду: піце больш вады, падтрымлівайце водна-мінеральны балянс ☝️
  • .
    04.07.2025
    Пот + адзенне працуюць лепш за толькі пот без адзення.
  • Жвір
    04.07.2025
    Галя з Камароўкі, кан'як скідае ціск, калі выпіць яго 50-70 грамаў (у залежнасьці ад вашай вагі, вы колькі важыце?), не болей, інакш ён наадварот узьніме яго. Такую дозу можна й у сьпёку кульнуць, стан не пагоршыцца.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць