Каментары да артыкула

«Дадаем слабіцельнае ў алкаголь расійскім салдатам». Як украінскія жанчыны змагаюцца з акупантамі

  • Андрусь
    04.06.2025
    Насамрэч, жыццё і магчымасці змагання ў Беларусі сёння такія ж самыя, як у акупаваных Мелітопалі, Марыупалі ці Крыме. Толькі мелітопальцы, марыупальцы і нават, пэўна, яшчэ і жыхары Крыму, прынамсі, змагаючыся ўлёткамі на лавачках, могуць "ведаць, ці гатовы Кіеў змагацца за нас". А за нас можам змагацца толькі мы самі. І звонку, і ўсярэдзіне Беларусі. І мусім змагацца!
  • Беларус
    05.06.2025
    Андрусь, Нашае змаганьне, нажаль, яшчэ не перайшло, нават, на вярбальны ўзровень - уся так званая нацыянальная інфапрастора дагэтуль называе захопніка ды акупанта - "беларускай уладай", а ягоных наймітаў - "беларускімі войскамі". З гэткім узроўнем разуменьня і ворагі асабліва не патрэбныя. Ды й навошта гэтыя "разуменьне стану", "рэфлексія акупацыі", калі значна цікавей асвятляць фемпавестку ды "11-і гадзінны сэкс Германа"? Гэта ў вас там нейкая акупацыя, а тутака ў віленскай кавярні вельмі ўтульна і няма аніякай вайны ды акупацыі. Ды і не было аніякай акупацыі - гэты тэрмін не пасуе, таму та ўсё прапагандсцкія штампы. Мы ж, вядома, вышэй за іх (бо Бібісі нічога такога не піша). Таму нічога не адбылося, каб мяняць стаўленьне. Усё добра. Можна піць смачную каву да атрымліваць асалоду ад жыцьця. (Нават, у пасьце з гэтай навіной больш фемлобі, чым самой тэмы).

    Таму становішча Беларусі значна горшае за Мелітопаль (не фактычнае, а з гледжаньня перспектывы): звонку ў нас няма ані разуменьня акупацыі, ані імкненьня да стварэньня інструменту вызваленьня.
  • Ну і чым РФ адрозніваецца
    04.06.2025
    Ад нацысцкіх акупантаў? Хіба што гетта пакуль не будуюць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць