Грамадства77

У тэлеграм-каналах беларускіх чыноўнікаў дазволена толькі захапляцца. Крытычныя рэакцыі пад забаронай

Выданне BGmedia вывучыла тэлеграм-каналы аблвыканкамаў і райвыканкамаў Беларусі. Аказалася, што сумныя або крытычныя рэакцыі там пад забаронай.

У афіцыйных тэлеграм-каналах беларускіх органаў улады сумаваць забаронена. Ніякіх «палец уніз», «гаўняшак» ці нават нейтральных смайлікаў — толькі радасць, гонар і трыумф.

Маніторынг BGmedia паказаў: для чыноўнікаў галоўнае, каб у каментарах панавала атмасфера ўсеагульнага «адабрамсу», а незадаволенасць раствараецца ў сэрцайках і агеньчыках.

Брэст: можна амаль усё, Віцебск і Магілёў: радасць па статуце

Брэсцкі аблвыканкам аказаўся самым ліберальным — тут можна здзіўляцца, смяяцца і нават злёгку іранізаваць. Праўда, строга абмежавана: «палец уніз» або «клоўна» не завезлі.

Тая ж карціна і ў гарадскім канале «Любимый Брест». Смутак і сарказм — пад забаронай.

У тэлеграм-канале Віцебскага аблвыканкама карыстальнікі могуць толькі захапляцца або, у крайнім выпадку, «узяць пад казырок». Для разнастайнасці дадалі «здзіўленыя вочы» і чырвона-зялёны сцяжок — патрыятызм у рэакцыях абавязковы.

У Магілёўскага гарвыканкама крыху весялей — даступнае «здзіўленне», а ў канале «Исаченко онлайн» (канал старшыні аблвыканкама) выбар сціснулі да чатырох кнопак: «сэрцайка», «лайк», «агеньчык» і «апладысменты». Апладысменты — гэта важна.

Брэсцкія ўлады ў тэлеграм дазволілі розныя рэацыі. Скрын

Гродна: трохі «болю», Гомель: свята без перапынку

Гродзенскі аблвыканкам дазволіў тры негатыўныя эмоцыі з шаснаццаці: «палец уніз», «узарваны мозг» і нават «няма цэнзурных слоў». Здаецца, гэта максімум фронды, на якую адважыліся чыноўнікі.

Гарадскі канал аказаўся куды стражэйшы: толькі радасць, сэрцайкі і пераможныя смайлікі.

У Гродне чытачам праўладных ТГ-каналаў нельга сумаваць. Скрын

Гомельскі аблвыканкам прапанаваў аж 16 рэакцый, але ніводнай нават нейтральнай. Толькі трыумф, радасць і захапленне.

Канал старшыні гарвыканкама «Владимир Привалов. Официально» таксама трымае марку — усе сем рэакцый выключна пазітыўныя.

Цэнтральны раён Гомеля для разнастайнасці дазволіў адну сумную кнопку — «плачу». Астатнія — радасць і весялосць.

Віцебскія чыноўнікі ў тэлеграме дазволілі толькі пазітыў. Скрын

Мінскі гарвыканкам аказаўся самым «стрыманым» на эмоцыі — тут не паставіш наогул нічога. Нават «ганаруся» ці «трыумфую». Поўнае маўклівае захапленне.

Як і ў канале «Пул Первого» (самі ведаеце чый канал). Тут тая ж схема: рэакцыі адключаныя, чытайце і захапляйцеся моўчкі.

Вынікі такія: самыя скупыя на эмоцыі чытачоў, акрамя «суперсквапных», як у Мінску — магілёўскія і гродзенскія ўлады.

Раёны: ад «гаўняшкі» да «выбуху мозгу»

У раёнах фантазія чыноўнікаў па-свойму крэатыўная. Петрыкаўскі раён дазваляе толькі радасць і захапленне,

Кобрынскі — шырокі спектр, але без «пальца ўніз».

Шчучынскі райвыканкам нечакана пайшоў супраць плыні і праявіў дзівосную крэатыўнасць — дадаў смайлік «гаўняшка».

Ельскі — абмежаваўся дванаццаццю варыянтамі, практычна ўсе пазітыўныя.

А Лунінецкі аказаўся самым смелым: тут дазволілі і «ўзрываць мозг», і выказваць эмоцыю «няма цэнзурных слоў».

Лунінецкія чыноўнікі дазволілі «выбух мозгу» ў сваім тэлеграм-канале. Скрын 

Каментары7

  • Жора
    18.10.2025
    У тэлеграм-канале Ціханоўскай таксама забаронены негатыўныя рэакцыі. Абое рабое.
  • .
    18.10.2025
    Што думаюць адміны такіх каналаў, калі даюць сумную або трагічную навіну, а з рэакцый толькі "радасць", "гонар" і "трыумф"?
    Такіх і ў афіцыёзе хапае, напрыклад, крымінальныя навіны, некралогі, гадавіны ваенных падзей, інфекцыі і г.д.
  • Барадзед
    18.10.2025
    Да кто их вообще комментирует, этих недостойных?!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

Рамзану Кадыраву далі ордэн ад РПЦ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць