Раней паперы з вялізнымі літарамі заўважалі і ў Лукашэнкі.

Скрыншот відэа kremlin.ru
Уладзімір Пуцін 20 ліпеня сустракаўся з кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым. Той расказаў расійскаму прэзідэнту пра дасягненні рэгіянальнай эканомікі. Таксама абмяркоўвалі падтрымку ўдзельнікаў вайны супраць Украіны.
Увагу на гэтай сустрэчы прыцягнула раздрукаваная прэзентацыя, якую чыноўнік паказваў 72-гадоваму Пуціну. Інфармацыя на ёй напісана гіганцкім шрыфтам. Пуцін на публіцы звычайна не носіць акуляры.

Раней у кадр неаднаразовы траплялі нарыхтоўкі выступленняў 70-гадовага Аляксандра Лукашэнкі, якія ён зачытвае на нарадах — яны таксама былі надрукаваны вялікімі літарамі.

Аляксандр Лукашэнка ідзе на трыбуну ў Валгаградзе, 2025 год. Фота: Contributor / Getty Images
Стан здароўя абодвух палітыкаў старанна хаваецца ад грамадства.
-
Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей
-
«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя
-
Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві
Каментары