БЕЛ Ł РУС

Пажар у гістарычным цэнтры Гродна — фота і відэа

13.07.2012 / 20:33

СП

абноўлена.

Гарэў будынак на вуліцы Калючынскай. Ён стаіць побач з домам купца Мураўёва.

13 ліпеня ўвечары ў цэнтры Гродна на вуліцы Калючынскай гарэў будынак другой паловы ХІХ ст. Ён стаіць побач з домам купца Мураўёва.

Пра здарэнне «НН» паведаміў відавочца. Па яго словах, спачатку з-пад страхі дома паваліў густы дым. Яго было бачна з вуліцы Маладзёжнай, што ў некалькіх кварталах ад Савецкай плошчы. Калі сведка пажару дайшоў да месца здарэння, дах ужо гарэў. Ад агню пачаў лопацца шыфер, дарогу ў гэтым месцы перакрылі. На пажар з’ехалася каля дзясятка пажарных машын.

Дом на Калючынскай быў збудаваны ў 1855 годзе. Злая іронія лёсу — гэта адзін з першых дамоў у гэтым раёне горада, збудаваных пасля пажару. Некалькі год таму гарадскія ўлады планавалі знесці будынак і на яго зрабіць аўтастаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула