БЕЛ Ł РУС

Старшыя IIHF упэўнены, што ЧС па хакеі ў 2014 годзе пройдзе ў Беларусі

16.04.2012 / 14:54

nn.by

Раней паведамлялася, што пытанне аб пераносе чэмпіянату ўключана ў парадак дня майскага пасяджэння кангрэса.

«Я думаю, турнір будзе згуляны ў Беларусі. Я ўпэўнены, што мы будзем там», — заявіў агенцтву «Р-Спорт» старшыня IIHF Рэнэ Фазэль. Ён падкрэсліў, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на майскім пасяджэнні кангрэса, калі нацыянальныя федэрацыі ўнясуць яго ў павестку дня.

Нагадаем, 12 красавіка Соня Нандзік, памочніца дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы Марэка Мігальскага, паведаміла, што пытанне пра перанос ЧС па хакеі ўнесена ў парадак дня майскага пасяджэння IIHF.

Пазней IIHF на просьбу журналістаў пракаментавала заяву Нандзік. Дырэктар IIHF па сувязях з грамадскасцю Сайман Шэмберг ні пацвердзіў, ні абверг такую магчымасць.

Тым часам, запрацаваў адмысловы сайт, стваральнікі якога заклікаюць Міжнародную федырацыю па хакеі (International Ice Hockey Federation) адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014, пакуль не будзе выкананы шэраг патрабаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула