Сайт Руху за Свабоду: Дарога Міхалевіча ў «надзейнае месца» заняла амаль суткі
Сайт Руху за Свабоду піша, што «адсачыць ад’езд Міхалевіча КДБістам не ўдалося, ад’ехаў ён уначы. Дарога ў «надзейнае месца» заняла амаль суткі».
Інфармацыя пра ад'езд Міхалевіча за мяжу з'явілася а 0.20 панядзелка 14 сакавіка. Такое рашэнне палітык прыняў пасля таго, як яго зноў выклікалі на допыт, на 12.00 панядзелка.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Міхалевіч расказаў, як яго катавалі ў турме КДБ, а выпусцілі толькі пры ўмове, што ён падпіша дамову пра сексоцтва.