БЕЛ Ł РУС

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу

8.06.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Фота яшчэ адной гіганцкай чаргі на выходных разарвала Threads — паўмільёна праглядаў менш чым за суткі, піша Onliner.by.

— Ёсць ідэі, што за свята? — пытаўся аўтар допісу.

Людзі, якія ведаюць справу, хутка высветлілі, што гэта жыхары сталічнага раёна «Мінск-Свет», якія чакалі магчымасці купіць клубніцы, прывезеныя ў мікрааўтобусе.

«Няўжо такія смачныя, каб стаяць?» — дзівяцца каментатары. «Усе стаяць — трэба пастаяць», — тут жа ім тлумачаць правілы гульні.

— Мы хацелі купіць, але, убачыўшы чаргу машын яшчэ са скрыжавання, а потым і шэраг людзей, развярнуліся і паехалі на рынак — купілі за тую ж цану вялікія, салодкія без чаргі. 

— Так, моладзь. Хочуць адчуць, як мы раней увесь час стаялі ў такіх чэргах. Галоўнае — вывучыце фразу: больш кіло ў адны рукі не даваць!

— Я думала, што гэта вада. Я не ўяўляю, што стаяла б у такой чарзе за чымсьці менш важным. А калі адключаюць ваду, ужо няма выбару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула