БЕЛ Ł РУС

Італьянец спрабаваў вывезці ў Беларусь скрадзены BMW коштам больш за 200 тысяч даляраў

9.12.2025 / 20:4

Nashaniva.com

На пункце пропуску Тэрэспаль мытныя і памежныя службы Польшчы не дазволілі выехаць у Беларусь аўтамабілю BMW M5 2025 года выпуску, які быў ацэнены ў 750 тысяч злотых (каля 206 400 даляраў) і знаходзіўся ў міжнародным вышуку як скрадзены ў Італіі.

26‑гадовы грамадзянін Італіі спрабаваў перасячы мяжу на гэтым аўтамабілі, але падчас праверкі высветлілася, што машына знаходзіцца ў спісе скрадзеных.

У дачыненні да кіроўцы распачалі следчыя дзеянні, аўтамабіль і яго ўладальнік перададзеныя паліцыі ў Тэрэспалі.

Чытайце таксама:

У Брэсце знайшлі аўтамабіль, скрадзены 20 гадоў таму

У Мінску хлопец прадаў дарагое аўто і сам яго скраў

У Аўстрыі затрымалі скрадзеную машыну з беларусам за рулём

Двух беларусаў і літоўца затрымалі ў Італіі са скрадзеным Ferrari

Каментары да артыкула