У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль
На наступны год у Гродне запланаванае правядзенне піўнога фестывалю, якога раней у горадзе не было. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела культуры гарвыканкама Дзяніс Чарняк.
Фота: Getty Images
Новы фестываль плануецца правесці ў канцы жніўня, за тыдзень да Дня горада.
Галоўнай жа падзеяй культурнай праграмы Гродна будзе Фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў пачатку чэрвеня. Акрамя гэтага, у летняй праграме значыцца і другі Кубак горада Гродна па дрыфце.