БЕЛ Ł РУС

У папулярнай гарбаце знайшлі цвіль

9.12.2025 / 10:57

Nashaniva.com

Санітарна-эпідэміялагічная служба Гомельскай вобласці выявіла ў продажы партыю чорнай гарбаты Greenfield Barberry Garden у пакеціках, у якой наяўнасць цвілі перавышала дапушчальныя нормы.

Прадукцыя вырабленая расійскай кампаніяй ТАА «Арымі». Саннагляд ужо прыняў меры, каб прадухіліць далейшую рэалізацыю партыі, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі.

Праверкі працягваюцца, а гандлёвым арганізацыям рэкамендавана зняць гэтую прадукцыю з паліц да заканчэння экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула