У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яе некалькі метраў працягнула па асфальце
Здарэнне адбылося каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Сёння 38‑гадовы кіроўца аўтобуса «МАЗ», пачынаючы рух ад прыпынку «Нацыянальная бібліятэка», закрыў дзверы, заціснуўшы пры гэтым рукі 72‑гадовай жанчыны, якая выходзіла з транспарту.
Пасля гэтага кіроўца, не заўважыўшы пенсіянерку, пачаў рух, у выніку чаго яе некалькі метраў працягнула па асфальце, пасля аўтобус спыніўся.
Жанчына дастаўленая ў лякарню.