На Магілёўшчыне мужчына звольніўся і вынес з працы дзве тоны сала
Прадпрымальнік з Магілёўскага раёна атрымаў урок, што з сябрамі лепш не працаваць.
Фота: МУС Беларусі
Бізнэсмен з-пад Магілёва звольніў з працы 22‑гадовага прыяцеля. Здавалася б, нічога незвычайнага. Але неўзабаве прадпрымальнік заўважыў, што ў яго са склада зніклі дзве тоны сала. Прыйшлося ісці ў міліцыю.
Там высветлілі, што каштоўны прадукт вынес той самы былы сябар. Ён пакрыўдзіўся з-за звальнення і вырашыў нашкодзіць бізнэсмену. Хлопец таемна прабраўся на склад, вынес вельмі шмат сала і схаваў яго на лецішчы. Потым мужчына планаваў прадукт прадаць, каб падзарабіць.
Але замест грошай хлопец атрымаў крыміналку за крадзеж.