БЕЛ Ł РУС

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі

6.12.2025 / 19:19

Nashaniva.com

6 снежня актывісты кінулі яблычны пірог і палілі заварным крэмам вітрыну з каронай Брытанскай імперыі ў лонданскім Таўэры, паведамляе BBC News. За акцыю адказвае рух Take Back Power, які называе сябе новым негвалтоўным рухам грамадзянскага супраціву.

Скрыншот з відэа

Падчас дзеяння адзін з удзельнікаў крычаў: «Дэмакратыя развалілася», а другі дадаў: «Брытанія разбурылася. Мы прыйшлі да скарбаў нацыі, каб вярнуць уладу».

У сацыяльных сетках рух патрабуе ад урада стварэння пастаяннага грамадзянскага сходу — «Палаты народа», якая павінна ўводзіць падаткі на звышбагацце і «выпраўляць» становішча ў Брытаніі. Актывісты заявілі, што «мільярдэры купляюць палітычны ўплыў, пакуль бяздомныя паміраюць на вуліцах», і што патрэбны Народны дом для абкладання падаткамі багатых.

Паліцыя затрымала чатырох чалавек па падазрэнні ў наўмысным прычыненні шкоды. Экспазіцыя з каронай часова закрытая для наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

Кліматычныя актывісты зноў аблілі супам карціны Ван Гога ў Лондане

У Кітаі турыст пашкодзіў дзве фігуры Тэракотавай арміі

Каля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце

За нападамі на мячэці ў Вялікабрытаніі можа стаяць сетка тэлеграм-каналаў, звязаная з Расіяй

Каментары да артыкула