БЕЛ Ł РУС

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

6.12.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Падчас авіярэйсу з Егіпта ў Маскву 11 лістапада шасцікласніца з Віцебска Соня Удавенка стала памочніцай экіпажа і лекара, калі адной з пасажырак — Галіне Разанавай — раптам стала блага. У жанчыны адбыўся сардэчны прыступ, пішуць «Віцебскія весці».

Экіпаж неадкладна пачаў аказваць дапамогу, а да пасажыркі падышоў лекар з Уладзіміра — Ігар Іспраўнікаў. Аднак частка сцюардаў не размаўляла па-руску, і менавіта тут дзяўчынка праявіла сябе: дзякуючы веданню англійскай мовы яна стала перакладчыцай паміж лекарам, экіпажам і пасажырамі, якія маглі дапамагчы.

На працягу ўсяго палёту Соня аператыўна перадавала сцюарду ўказанні доктара, сачыла за выкананнем неабходных дзеянняў і фактычна забяспечвала камунікацыю ў крытычны момант. Паводле слоў відавочцаў, дзяўчынка захоўвала спакой і нават прапанавала саступіць сваё месца пацярпелай.

Муж пасажыркі падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у аказанні дапамогі, і асобна адзначыў учынак Соні: «Сардэчная падзяка Соні, яе маці і педагогам гімназіі за выхаванне такой цудоўнай дзяўчынкі. Наша сям’я будзе памятаць пра гэты высакародны ўчынак».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула