БЕЛ Ł РУС

68‑гадовы вясковец правёў дзве ночы ў лесе, яго знайшлі выратавальнікі

6.12.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Сёння ўдзень выратавальнікі знайшлі зніклага. Ён ляжаў на зямлі, абклаўшы сябе галінкамі елкі.

Паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі ў пошуках зніклага мужчыны пад Чэрвенем паступіла выратавальнікам 4 снежня ад супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе МНС.

Высветлілася, што 68‑гадовы жыхар вёскі Глухое пайшоў у лес выгульваць сабак і з надыходам змяркання не вярнуўся дамоў.

Мужчыну шукалі больш за 150 чалавек з прыцягненнем 40 адзінак тэхнікі і 3 сабак, у тым ліку 58 работнікаў МНС, 20 адзінак тэхнікі і 3 сабакі.

Сёння ўдзень выратавальнікі знайшлі зніклага. Ён ляжаў на зямлі, абклаўшы сябе галінкамі елкі

Мужчыну перадалі медыцынскім работнікам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула