БЕЛ Ł РУС

Адвакат патлумачыў, калі бацькі абавязаны здаваць грошы ў школе, а калі — не

6.12.2025 / 15:19

Nashaniva.com

З пачаткам навучальнага года многія бацькі зноў сутыкнуліся з просьбамі здаць грошы «на патрэбы школы» — ад рамонту да куплі фіранак і тэхнікі.

 Адвакат Дзмітрый Вашкель нагадаў, што заканадаўства Беларусі гарантуе бясплатную агульную сярэднюю адукацыю, а школы фінансуюцца з бюджэту і спонсарскай дапамогі. Пра гэта піша «Мінская праўда».

Паводле слоў юрыста, бацькоўскія зборы можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі:

Збіраць грошы на патрэбы класа мае права толькі бацькоўскі камітэт, а пытанні фінансавання патрэб школы можа вырашаць выключна папячыцельскі савет. Любое ўнясенне сродкаў застаецца добраахвотным, падкрэслівае адвакат: бацькі самі вызначаюць суму і могуць пералічваць яе па квітанцыі на рахунак школы. Усталёўваць мінімальныя або максімальныя парогі нельга.

Калі на бацькоў аказваюць ціск або патрабуюць абавязковыя плацяжы, юрыст раіць звяртацца са скаргай да дырэктара, у аддзел адукацыі, выканкам, Мін­адукацыі або ў пракуратуру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула