БЕЛ Ł РУС

У Грозным беспілотнік урэзаўся ў хмарачос побач з рэзідэнцыяй Кадырава

5.12.2025 / 19:34

Nashaniva.com

У дзелавым цэнтры «Грозны-Сіці» адбыўся інцыдэнт з беспілотнікам: дрон трапіў у 28‑павярховы будынак, які знаходзіцца ўсяго за 800 метраў ад афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.

Пра здарэнне паведамілі адразу некалькі тэлеграм-каналаў. Чачэнскія ўлады гэтую сітуацыю афіцыйна пакуль не каментавалі.

Паводле папярэдніх даных, выбух пашкодзіў фасад высокага дома, дзе размешчаныя офісы некаторых рэспубліканскіх структур — сярод іх Міністэрства па турызме, Рада бяспекі, упраўленне Міністэрства юстыцыі і прадстаўніцтва партыі «Адзіная Расія».

В здании «Грозный-Сити» прогремел взрыв

О взрыве, который разрушил фасад нескольких этажей одной из башен комплекса, сообщает оппозиционный чеченский проект NIYSO. Официальных комментариев от чеченских властей пока не поступало.

Предположительно, причиной взрыва в Грозном мог… pic.twitter.com/p1FRpKydcl

— Дождь (@tvrain) December 5, 2025

На фотаздымках, апублікаваных шэрагам каналаў (як апазіцыйных, так і пракрамлёўскіх), відаць значнае пашкоджанне фасада адной з вежаў комплексу. 

Інфармацыі пра ахвяраў і пацярпелых не паступала.

Чытайце таксама:

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме

За атакамі на расійскія нафтавыя танкеры каля ўзбярэжжа Турцыі стаіць СБУ

Каментары да артыкула