БЕЛ Ł РУС

«Ааааа! Пайшоў на х#р!» Беларус у Бразіліі сустрэўся з ягуарам і стаў мясцовай зоркай

5.12.2025 / 14:51

Nashaniva.com

Беларус Сяргей Бузо з пачатку 2021 года падарожнічае на ровары па Бразіліі. Цяпер ён у паездцы па апошніх пяці штатах у Амазоніі.

Сяргей ратуецца ад ягуара

Там ён і сустрэўся з ягуарам на шашы BR-319. Інцыдэнт ён зняў на відэа, якое стала вірусным у Бразіліі, піша Reform.news.

Пра Сяргея часта пішуць беларускія медыя. Гэта не першае яго падарожжа на ровары — у 2018‑м ён ужо праехаў усю Японію.

Нядаўна, калі беларус ехаў па шашы BR-319 у глыбіні Амазоніі, яму насустрач выскачыў ягуар і пачаў яго пераследаваць.

На кадрах відаць, што Серж не запанікаваў, а паспрабаваў адпудзіць звера крыкам і характэрнымі мацернымі фразамі. У руках у яго быў велізарны цесак. Але ягуара гэта не спыніла, і драпежная жывёліна накіравалася ў бок падарожніка. Сержу давялося ратавацца ўцёкамі на ровары. Увесь гэты час ён вёў здымку.

Свае прыгоды ён выклаў у блогу ў Instagram і забяспечыў каментарыем на партугальскай.

Мясцовыя СМІ звярнулі ўвагу на інцыдэнт. У сваіх матэрыялах медыя называлі Сяргея «рускім», але бела-чырвона-белы сцяжок на ровары не пакідае сумневу — на кадрах беларус.

Увага, ненарматыўная лексіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула