Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў
Будынак на плошчы Свабоды, 11 ператварыўся ў сапраўдны адвэнт-каляндар.
«Дарагія сябры, запрашаем вас акунуцца ў атмасферу чараўнічага чакання Каляд. У гэтым годзе Пасольства Швейцарыі сумесна з Пасольствам Францыі ператварыла будынак на плошчы Свабоды, 11 у сапраўдны адвэнт-каляндар. З 1 па 24 снежня кожны вечар будзе загарацца новае акно, упрыгожанае каляднымі карцінамі.
А ў святочную ноч, 24 снежня, засвецяцца ўсе 24 вокны, ствараючы сапраўдную святочную магію. Прыходзьце і святкуйце адвэнт разам з намі!» — гаворыцца ў інстаграме пасольстваў.