БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду

13.11.2025 / 22:56

Nashaniva.com

Эрыка родам з Эквадора і знаходзіцца ў стасунках з беларусам Дзмітрыем. На сваёй старонцы ў тыктоку дзяўчына часта дзеліцца назіраннямі пра беларускую культуру і быт, параўноўваючы іх з тым, што прывыкла бачыць у сябе на радзіме, піша BGMedia.

У адным з відэа яна паказала, як беларусы сушаць посуд пасля мыцця — і гэта яе шчыра здзівіла. Па словах Эрыкі, нічога падобнага яна не бачыла ні ў якой іншай краіне.

На кадрах відаць, як Дзмітрый ставіць посуд на сушку, убудаваную над ракавінай. Пад ёй — спецыяльны латок, у які сцякае вада і які можна лёгка выняць, каб яе выліць. Гэта дапамагае прадухіліць з’яўленне цвілі.

Калі Эрыка спытала, як называецца гэта зручная канструкцыя, хлопец з жартам адказаў, што гэта такая тэхналогія.

@ur_typical_rom_com Not just a tourist in Belarus .. #minsk #belarus #cultureshock #interculturalcouple #romcom ♬ original sound - ur_typical_rom_com

Многіх беларусаў павесяліла гэта відэа. Некаторыя адзначылі, што такую «тэхналогію» сапраўды мала дзе сустрэнеш, акрамя некаторых краін Усходняй Еўропы.

«У іншых месцах часцей сустрэнеш пасудамыечную машыну, дзе ўсё сохне адразу. Ці дробную сушку без латка».

«Тэхналогія сапраўды шалёная. Такога няма нідзе, толькі ў нас».

«У мяне такая ж рэч у Польшчы са старых гадоў».

Знайшліся і жарты на гэтую тэму:

«Што за брахня? Мы, славяне, заўсёды ставім патэльні ў духоўку (вядома, неразагрэтую)».

Чытайце таксама:

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай

«Пацыенты дзівіліся, цяпер вітаюцца на вуліцы. Толькі не трэба казаць Hello, bro!» У Барысаве жыве і працуе доктар з Нігерыі

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст

«Дзеці крычалі ўслед: «Нігер-нігер…» Як жывецца ў Магілёве інтэрнацыянальнай пары

«Культура Беларусі вельмі падобная да традыцый роднай Афрыкі». Іншаземны танцор, які жыве ў Мінску, расказаў, за што любіць Беларусь

Каментары да артыкула