ЗША могуць стварыць каля сектара Газа буйную вайсковую базу
ЗША разглядаюць магчымасць стварэння часовай вайсковай базы для 10 000 чалавек паблізу сектара Газа — без удзелу амерыканскіх вайскоўцаў у самой зоне канфлікту, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: AP Photo / Erin Hooley
Вайскова-марскія сілы ЗША накіравалі кампаніям-падрадчыкам запыт на ацэнку кошту будаўніцтва часовай, самадастатковай базы, здольнай размясціць 10 000 чалавек і забяспечыць каля 10000 квадратных футаў офісных памяшканняў на тэрмін да года.
Мяркуецца, што база можа быць пабудаваная на поўдні Ізраіля, каля межаў Газы, і ў такім выпадку яна стане часткай Міжнародных стабілізацыйных сіл (ISF) — групоўкі вайскоўцаў з розных краін, якая павінна кантраляваць перамір’е паміж Ізраілем і ХАМАС і дапамагаць у аднаўленні тэрыторыі пасля двухгадовай вайны.
Прадстаўнік Цэнтральнага камандавання ЗША падкрэсліў, што амерыканскія вайскоўцы ў Газу ўводзіцца не будуць. Запыт на інфармацыю — гэта толькі папярэдні крок, які не азначае пачатак будаўніцтва. Белы дом таксама заявіў, што ніякага афіцыйнага рашэння пакуль няма.
У дакуменце гаворыцца, што падрадчык павінен забяспечыць поўны цыкл абслугоўвання базы — харчаванне, ваду, электразабеспячэнне, сувязь, медыцынскія паслугі і бяспеку.
Ізраільскі бок пакуль не пацвердзіў наяўнасць канкрэтных планаў, але адзначыў, што «разглядаюцца розныя варыянты будучыні Газы» разам з амерыканскімі і іншымі міжнароднымі партнёрамі.
Чытайце таксама:
Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе
Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе
Нетаньяху на Генасамблеі назваў прызнанне Палесціны «ганебным» і непасрэдна звярнуўся да ХАМАС