БЕЛ Ł РУС

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны

11.11.2025 / 11:31

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу.

Тоомас Хендрык Ільвес

«Калі не браць у разлік твае лаянкі, сумняваюся, што хто-небудзь атрымаў восем гадоў за пасты ў сацсетках пра Бучу. Але мы прывыклі да хлусні. Лічу, твае лаянкі з-за адмены шматразовых віз — цяпер не атрымаецца ездзіць туды-сюды без новай падачы, дысыдэнт ты наш», — напісаў былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес у сацсетцы X у адказ аднаму з карыстальнікаў у дыскусіі пра шэнгенскія візы для расіян, піша «Медуза».

Ільвесу адказаў Ілля Яшын, якога ў снежні 2022 года абвінавацілі ў распаўсюдзе «фэйкаў» пра армію з-за стрыму пра Бучу і асудзілі на восем з паловай гадоў калоніі.

«О, сапраўды? Ты сумняешся? Цудоўна!» — напісаў Яшын.

Допісы пра Бучу ў сацсетках не раз станавіліся падставай для крымінальных спраў. Напрыклад, да васьмі гадоў асуджаная медсястра Вольга Меньшых, якая напісала два пасты, адзін з якіх быў прысвечаны гадавіне дэакупацыі Бучы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула