БЕЛ Ł РУС

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO

11.11.2025 / 8:55

Nashaniva.com

Размова пра знішчальнік МіГ-31 з гіпергукавой ракетай «Кінжал», піша ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Ілюстрацыйнае фота Wikimedia Commons

ФСБ сцвярджае, што ўкраінская і брытанская разведкі планавалі завербаваць расійскіх лётчыкаў, паабяцаўшы ім тры мільёны даляраў.

Паводле версіі ведамства, на сувязь з расійскім лётчыкам выйшаў «супрацоўнік» расследавальніцкага выдання Bellingcat, які прадставіўся Сяргеем Лугаўскім.

Сцвярджаецца, што пасля гэтага Украіна нібыта збіралася накіраваць знішчальнік «у раён дыслакацыі найбуйнейшай у паўднёва-ўсходняй Еўропе авіябазы NATO» ў Румыніі, дзе ў мэтах «маштабнай правакацыі» ён мог быць збіты СПА NATO.

Сілавікі сцвярджаюць, што сарвалі аперацыю ўкраінскай і брытанскай разведак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула