Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»
Настасся Грыцкевіч, падобна, яшчэ адна з асуджаных па справе Гаюна. Яна не анлайн з пачатку гэтага года, бо за кратамі.
Настасся Грыцкевіч у падарожжы. Фота з яе старонкі Укантакце
Настассі Грыцкевіч 31 год. Яна з Мазыра. Пасля школы паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «турызм і гасціннасць».
Настасся працавала ў «Мінск-Арэне», а таксама на розных мерапрыемствах і фестывалях у Мінску.
Дзяўчына любіць спорт, асабліва хакей. Вядзе актыўны лад жыцця і шмат катаецца на ровары. Яшчэ адно яе захапленне — падарожжы. У сацсетках яна выкладала фота з некалькіх краінаў — Іспаніі, Балгарыі, Ізраіля.
Настасся Грыцкевіч. Фота з яе старонкі Укантакце
Дата затрымання Настассі невядомая. Апошні раз яна нешта пісала ў тэлеграме ў лютым 2025 года. І менавіта ў тым месяцы актыўна ішлі арышты па справе Гаюна.
Дзяўчыну асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) у Гомельскім абласным судзе. Ёй пагражала да сямі гадоў калоніі.
З часу затрымання Грыцкевіч нідзе не была анлайн. Мяркуючы па гэтым, ёй прысудзілі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
Чытайце таксама:
Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер