БЕЛ Ł РУС

Revolut заблакаваў рахункі беларусаў без ДНЖ

1.11.2025 / 15:2

Nashaniva.com

Раніцай 1 лістапада карыстальнікі, якія адкрылі рахункі па нацыянальнай візе катэгорыі D, атрымалі два лісты ад банка.

Фота: yahoo.com

Там гаворыцца, што з прычыны ўступлення 24 кастрычніка 19‑га пакета санкцый ЕС у дачыненні да Расіі трэба абнавіць інфармацыю пра месцы жыхарства і грамадзянства некаторых катэгорый кліентаў, у прыватнасці, загрузіць копію дазволу на жыхарства, паколькі гуманітарная віза больш не актуальная. 

У адваротным выпадку з 31 снежня 2025 года рахунак будзе закрыты, а дамова разарваная.

Гэта актуальна для беларусаў і расіянаў, якія жывуць у ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула