БЕЛ Ł РУС

У Арменіі пройдуць вучэнні з удзелам амерыканскіх вайскоўцаў

2.08.2025 / 17:39

Nashaniva.com

З 12 па 20 жніўня ў Арменіі пройдуць сумесныя вайсковыя вучэнні з удзелам ЗША. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны краіны. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Shakh Aivazov

Манеўры пад назвай EAGLE PARTNER 2025 арганізаваныя ў межах падрыхтоўкі армянскіх вайскоўцаў да ўдзелу ў міжнародных міратворчых місіях.

У вучэннях возьмуць удзел:

Як адзначаецца, мэта вучэнняў — паляпшэнне ўзаемадзеяння сілаў у рамках міратворчых аперацый, абмен вопытам, а таксама павышэнне ўзроўню кіравання і тактычнай камунікацыі.

Пры гэтым у армянскім горадзе Гюмры ўсё яшчэ знаходзіцца 102-я расійская вайсковая база — адна з апошніх вайсковых апор Масквы на Паўднёвым Каўказе, разам з базамі ў непрызнаных і цалкам падкантрольных Расіі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. А сама Арменія дагэтуль афіцыйна не выйшла з кантраляванай Расіяй Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, хоць і максімальна абмежавала свой у ёй удзел. 

Чытайце таксама:

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

У Арменіі затрыманыя сем чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі

Міністр замежных спраў Арменіі заклікаў Сяргея Лаўрова не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Арменіі

Каментары да артыкула