БЕЛ Ł РУС

Літва вярнула ў Расію чалавека, які ўплаў спрабаваў уцячы ад войска

17.07.2025 / 12:51

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч у эфіры LRT расказаў пра нядаўні выпадак, калі расіянін спрабаваў уплаў перасекчы мяжу з Літвой, каб пазбегнуць службы ў войску. «Аднаго жадання не ісці на вайну недастаткова», аргументуюць у Літве. 

Кандратовіч адзначыў, што такія выпадкі бываюць, але ўсе яны заканчваюцца вяртаннем уцекачоў назад у Расію. «Як і ў любой іншай краіне — яны вяртаюцца», — сказаў міністр.

Журналіст удакладніў, што ідзе гаворка пра грамадзян Расіі. Кандратовіч пацвердзіў: «Так, расіяне — назад у Расію».

У якасці выключэння Кандратовіч прывёў прыклад з беларусам, які на гэтым тыдні пералез праз агароджу з дапамогай лесвіцы і звярнуўся па гуманітарную дапамогу, спасылаючыся на канкрэтныя факты. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры для бежанцаў, дзе з ім працуюць у межах стандартнай працэдуры.

Улады Літвы жорстка абмяжоўваюць магчымасць атрымання прытулку для расіян, што ўцякаюць ад мабілізацыі. 

Міграцыйныя ўлады тлумачаць: сам па сабе факт адмовы служыць у расійскай арміі не дае заяўнікам ніякіх пераваг. Кожная справа разглядаецца індывідуальна.

У верасні 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Літвы падкрэсліла ў сваёй пазіцыі: «аднаго жадання не ісці на вайну недастаткова» для атрымання прытулку. Іншая справа, калі ёсць пераслед за адмову служыць, але толькі пры адсутнасці пагрозы для нацыянальнай бяспекі Літвы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула