БЕЛ Ł РУС

На пляжы ў Мінску паказваюць фільмы

17.07.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Двойчы на тыдзень — па серадах і пятніцах — на пляжы «Сябры» на Свіслачы ладзяць кінапрагляды. Час збору — 20:00.

Арэнда шэзлонга — 20 рублёў, але калі паказаць чэк з бара на 30 рублёў, яго даюць бясплатна. Забраніраваць месца загадзя нельга, але можна прыязджаць са сваімі крэсламі або пледамі. А вось уваход са сваёй ежай і напоямі забаронены, піша Onliner.by.

Пакуль ёсць афіша толькі на ліпень. Разбежка рэпертуару даволі вялікая: ад фільма «Каханне і галубы» да «Целаахоўніка». У бліжэйшую нядзелю пакажуць «Дагрукацца да нябёсаў».

Арганізатары ўдакладняюць у гледачоў, якія фільмы яны хацелі б убачыць у жніўні. Сярод прапанаваных варыянтаў, напрыклад, «Еш. Малiся. Кахай», «Тытанік», «Масква слязам не верыць», «Байцоўскі клуб».

Там жа патэнцыйныя гледачы ўдакладнялі, ці можна браць з сабой дамашніх жывёл. Адказ станоўчы.

Дакладны адрас збору: Ждановіцкі сельсавет, 83.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула