БЕЛ Ł РУС

Галоўнага суперніка Эрдагана, мэра Стамбула асудзілі на год і восем месяцаў турмы

16.07.2025 / 14:49

Nashaniva.com

У Турцыі прыгаварылі галоўнага канкурэнта Эрдагана, стамбульскага мэра Экрэма Імамаглу, да 1 года і 8 месяцаў зняволення за «публічную абразу службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёю службовых абавязкаў» і пагрозы, паведамляe Reuters.

Экрэм Імамаглу. Фота: AP Photo/Emrah Gurel, file

Прычынай разбору сталі словы Імамаглу на адрас галоўнага пракурора Стамбула Акіна Гюрлека, у сумленнасці якога мэр засумняваўся. У той жа час яго апраўдалі па абвінавачанні ў «пераследаванні асоб, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з тэрарызмам».

Імамаглу затрымалі ў сакавіку, гэта выклікала масавыя пратэсты турэцкай апазіцыі. Палітык адхіліў абвінавачанні і назваў сваё затрыманне палітычным актам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула