БЕЛ Ł РУС

У ЗША чалавек памёр ад пнеўманічнай чумы

15.07.2025 / 16:46

Nashaniva.com

У амерыканскім штаце Арызона зафіксаваны выпадак смерці чалавека ад пнеўманічнай чумы, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на мясцовыя ўлады. Гэта першы смяротны выпадак гэтага захворвання ў акрузе Каканіна за апошнія 17 гадоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Unsplash

Прычыны заражэння пакуль невядомыя, але ў 2007 годзе падобны выпадак быў звязаны з кантактам з мёртвай жывёлінай, інфікаванай чумой.

Пнеўманічная чума — рэдкая, але вельмі небяспечная форма хваробы, якую выклікае бактэрыя Yersinia pestis. У адрозненне ад больш распаўсюджанай бубоннай формы, якая перадаецца праз укусы заражаных блох, пнеўманічная чума паражае лёгкія і можа перадавацца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека. Гэта самая цяжкая форма захворвання.

У дэпартаменце аховы здароўя акругі адзначылі, што агульная рызыка для насельніцтва нізкая. Улады выказалі спачуванні родным нябожчыка і падкрэслілі, што з павагі да прыватнасці сям'і падрабязнасці раскрывацца не будуць.

Паводле даных Бі-бі-сі, сімптомы чумы звычайна з'яўляюцца праз 2—8 дзён пасля заражэння і ўключаюць высокую тэмпературу, дрыжыкі, галаўны боль, слабасць і запаленыя лімфатычныя вузлы. Пры пнеўманічнай форме дадаюцца кашаль, боль у грудзях і цяжкасці з дыханнем.

Чытайце таксама:

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

Чорная смерць у Полацку. Навукоўцы знайшлі сведчанне эпідэміі XIV стагоддзя

На Магілёўшчыне дзяўчынка заразілася тулярэміяй ад свойскага ката

Каментары да артыкула