БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч ініцыюе законапраект аб спрашчэнні атрымання грамадзянства ўкраінцамі, палякамі і жыхарамі краін Балтыі

13.07.2022 / 15:59

Nashaniva.com

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі ўнясе ў парламент законапраект аб спрашчэнні атрымання грамадзянства грамадзянамі Украіны, Польшчы і краін Балтыі, заявіў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, піша БелТА.

«Мы прынялі рашэнне прапанаваць парламенту прыняць законапраект аб спрашчэнні атрымання грамадзянства для грамадзян Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы. Справа ў тым, што мы хочам выразна падзяліць урады гэтых краін, якія праводзяць антыбеларускую і антыеўрапейскую палітыку супраць сваіх жа грамадзян, і людзей, якія шчыра ставяцца да Беларусі, хочуць з намі гандляваць, мець зносіны, жыць, — сказаў Алег Гайдукевіч. — Больш за тое, з улікам велізарнай колькасці просьбаў аб наданні грамадзянства, наша партыя ў маёй асобе, асобе дэпутата і намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, будзе ўносіць законапраект аб спрашчэнні атрымання грамадзянства грамадзянамі гэтых краін».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула