БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расію выкінулі з Міжнароднага саюза чыгунак

6.03.2022 / 09:25

Nashaniva.com

2 сакавіка Міністэрства інфраструктуры Украіны накіравала афіцыйныя лісты ў 11 найбуйнейшых і ўплывовых арганізацый свету ў сферы авіяцыйнага, марскога, чыгуначнага транспарту, а таксама будаўніцтва і турызму, паведамляе ўкраінскае ведамства

Сёння паступіў афіцыйны адказ ад Міжнароднага саюза чыгунак (UIC) аб адхіленні расійскай і беларускай чыгункі ад удзелу ў арганізацыі да вяртання мірнай сітуацыі ва Украіне. UIC паведаміў, што сочаць за сітуацыяй і выказаў салідарнасць з украінскай чыгункай у складаныя для краіны часы.

Міжнародны саюз чыгунак (Union internationale des chemins de fer) — Сусветная асацыяцыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж асноўнымі суб'ектамі міжнароднага чыгуначнага сектара. Саюз заснаваны ў 1922 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы, членамі UIC з'яўляюцца 204 арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула