БЕЛ Ł РУС

У М'янме вызвалілі больш за 2 тысячы палітарыштантаў

1.07.2021 / 08:59

Nashaniva.com

У М'янме вызвалілі 2296 затрыманых, уключаючы журналістаў і пратэстоўцаў — іх, па словах кіруючых Узброеных сіл, затрымалі нібыта за падбухторванне да ўдзелу ў пратэстах.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на вайсковага прадстаўніка Заў Мін Туна.

У прыватнасці з турмы Інсейн у Янгоне вызвалілі 721 вязня.

Паведамляецца, што па стане на 30 чэрвеня рэжымам былі затрыманыя 6435 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула