БЕЛ Ł РУС

Памёр былы старшыня баранавіцкай суполкі БНФ 28-гадовы Алесь Пікула

7.05.2009 / 13:28

nn.by

Дадалося фота

Алесь Пікула. Фота Intex-press

Хлопца знайшлі памерлым сёння раніцай ва ўласнай кватэры, паведаміў «НН» ягоны сябар. Што магла стаць прычынай для такой раптоўнай смерці, пакуль невядома.

Алесю Пікулу было ўсяго 28 гадоў. У свой час ён узначальваў баранавіцкія суполкі «Маладога фронту» і Партыі БНФ.

У Алеся засталася прыкутая да ложка маці, якую ён даглядаў. Бацьку забілі ў Расіі, куды ён паехаў на заробкі.

Глядзі таксама:
Алесь Пікула. Як я кадэбэшніка завербаваў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула