БЕЛ Ł РУС

«Песняры» у адзін дзень выступілі ў Адэсе на двух канцэртах за розных кандыдатаў ва ўкраінскі парламент

6.07.2019 / 10:35

Nashaniva.com

Гурт «Песняры» выступіў 5 ліпеня ў Адэсе на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Танцюры, а ўжо праз паўтары гадзіны выступіла на канцэрце іншага кандыдата — Генадзя Чакіты.

Пра гэта паведамляе Громадське.

На першым канцэрце прысутнічаў сам Дзмітрый Танцюра. Ён распавёў, што выступ «Песняроў» каштаваў яму $1285. «Усё празрыста, канцэрт фінансуецца з майго выбарчага фонду», — сказаў кандыдат.

На другім канцэрце, куды «Песняры» паехалі спяваць у падтрымку Генадзя Чакіты, самога кандыдата не было.

На абодвух канцэртах была сімволіка прарасійскай партыі «Давярай справам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула