БЕЛ Ł РУС

Анатоль Івашчанка. Перарэзаныя лёсы. Верш

1.11.2018 / 0:31

перарэзаныя лёсы
перакроеныя жыцці
перабітыя імёны
закатаныя ў асфальт
перакручаныя словы
ператрушчаныя гукі
зацугляныя пачуцці
і забітыя амаль
усё меней тут паветра
усё болей тут атруты
ў халуйскіх сытых пысах
рабалепства тупасць страх
абылганыя прарокі
зацкаваныя героі
толькі душы не задушыш
толькі думкі
неяк так

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула