БЕЛ Ł РУС

Большасць французаў ніколі не падымаліся на Эйфелеву вежу, але наведвалі London Eye

13.05.2018 / 10:39

Nashaniva.com

А якія славутасці Беларусі яшчэ не наведалі вы?

Паводле даследавання, толькі 39% французаў наведвалі Эйфелеву вежу, але 46% пабывалі на London Eye, паведамляе Daily Mail.

Апытанне двух з паловай тысяч французаў таксама паказала, што толькі 27% з іх былі ў Луўры і 23% — у Саборы Парыжскай Божай Маці.

Большасць з тых, хто не наведваў славутасці, заявілі, што іх ад гэтага ўтрымлівае празмерная турыстычная папулярнасць аб'ектаў. Для астатніх стрымліваючым фактарам сталі высокія кошты квіткоў і негатыўныя водгукі знаёмых.

У лік самых наведвальных французамі славутасцяў таксама ўвайшлі Букінгемскі палац у Лондане (44%), Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку (28%), Калізей ў Рыме (21%) і Сабор Святога Сямейства ў Барселоне (20%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула