БЕЛ Ł РУС

7 лютага — сустрэча з Славамірам Коперам, аўтарам кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай»

7.02.2018 / 13:25

Nashaniva.com

Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18). 19.00. Уваход вольны.

Славамір Копер — вядомы польскі пісьменнік, аўтар гістарычных кніг, публіцыст. Копер распавядае гісторыю праз малавядомыя, забытыя ці праігнараваныя ў «афіцыйных» манаграфіях факты, а герояў паказвае ў кантэксце штодзённага жыцця, бо лічыць, што «прыватнае жыццё з усімі яе складнікамі з'яўляецца неадымнай часткай біяграфіі кожнага. А палітык ці мастак, які паказаны ў халаце і тэпціках, набывае толькі сапраўднасць».

Копер лічыцца адным з самых папулярных гістарычных пісьменнікаў Польшчы: у 2016 годзе было прададзена 800 000 асобнікаў яго кніг.

У 2017 годзе кніга «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай», перакладзеная на беларускую мову, выйшла ў выдавецтве «Галіяфы». У ёй аўтар, не здраджваючы свайму стылю, паказвае жыццё яскравых і таленавітых жанчын праз прызму штодзённага жыцця.

Сустрэча са Славамірам Коперам пройдзе 7 лютага а 19-й у Арт Сядзібе (пр. Машэрава, 18). Уваход вольны. Сачыць за навінамі падзеі можна на старонцы імпрэзы ў Фэйсбуку.

Набыць кнігу можна ў краме выдавецтва на вул. Няміга, 3 (цокальны паверх, бокс 66) і на сайце halijafy.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула