БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі вайсковец загінуў падчас вандроўкі ў Беларусь

6.07.2017 / 10:33

Nashaniva.com

удакладнена напісанне прозвішча кірыліцай

Бацька амерыканскага салдата, які загадкава памёр у мінулым месяцы падчас паездкі ў Беларусь, лічыць, што ён быў забіты, перадае Daily Mail. 

Па словах бацькі, Кайл Тэйфэл (Kyle Tafel) прыляцеў у Беларусь з дзвюма сваімі цёткамі — адна з іх брала ўдзел у спаборніцтвах па класічным паўэрліфцінгу ў якасці трэнера.

Пры канцы паездкі Кайл, па словах яго бацькі, увязаўся ў канфлікт з супрацоўнікамі бяспекі ў казіно гатэля, у якім яны спыніліся. Амерыканца даставілі ў нумар, а праз тры гадзіны сваячкам вайскоўца паведамілі, што яго цела знойдзена на тратуары ля гатэля.

Цела 36-гадовага Кайла Тэйфэла, які 17 год адслужыў у амерыканскай арміі, было дастаўлена ў ЗША ў сераду. Яго пахаванне пройдзе на Нацыянальных могілках Джорджыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула