БЕЛ Ł РУС

Apple можа перанесці вытворчасць iPhone у ЗША

18.11.2016 / 20:17

nn.by

Кампанія Apple прапанавала двум сваім асноўным зборшчыкам тэхнікі Foxconn і Pegatron разглядзець прапанову аб пераносе зборкі прылад у Амерыку, паведамляюць інфармагенцтвы.

На дадзены момант прылады iPhone збіраюцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Кампанія Foxconn пагадзілася з вышэйзгаданай прапановай. А вось Pegatron баіцца высокіх выдаткаў пры рэалізацыі, таму кампанія адмовілася абмяркоўваць гэты план.

Калі зборку ўсё ж перанясуць у ЗША, то кошт на прадукцыю прыкметна ўзрасце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула