БЕЛ Ł РУС

Масква заклікала Парыж устрымаць Кіеў ад прымянення сілы на ўсходзе

14.04.2014 / 15:42

Масква заклікала Парыж утрымаць кіеўскія ўлады ад прымянення сілы і выкарыстання арміі супраць пратэстоўцаў у Славянску і іншых гарадах Украіны.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у размове з французскім калегам Ларанам Фабіусам зноў паўтарыў, што Расія не нясе адказнасць за падзеі на паўднёвым усходзе Украіны і абвінаваціў Кіеў у палітыцы «правакацыйнага абвастрэння» становішча ў краіне.

У МЗС таксама заявілі, што Расія гатова да супрацоўніцтва ў рамках сустрэчы Расія — Украіна — ЕС — ЗША.

Тым не менш, яе правядзенне напрамую залежыць ад тых рашэнняў, якія прымае цяпер Кіеў «пад заступніцтвам, перш за ўсё, Вашынгтона».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула