Архіў

Полацкая акадэмія ў прасторы і часе

Irena Kadulska. Akademia Poіocka. — Выданьне Гданьскага ўнівэрсытэту, 2004. — 310 с.

У Польшчы пабачыла сьвет чарговае капітальнае выданьне, прысьвечанае гісторыі навукі і асьветы на беларускіх землях. Аўтарка — Ірэна Кадульская, прафэсарка Гданьскага ўнівэрсытэту, спэцыялістка ў галіне гісторыі літаратуры і тэатру XVIII—ХІХ ст.

Тэму езуітаў у Полацку закранала шмат дасьледнікаў, аўтарка сумленна пералічае іх працы, а адпаведны разьдзел з кнігі Ўладзімера Арлова «Таямніцы полацкай гісторыі» назвала нават «поўнай маляўнічых дэталяў навукова-папулярнай працай зь цікавым спосабам выкладу».

Сп-ня Кадульская падае Полацкую акадэмію ня толькі як асяродак высакаякаснай унівэрсытэцкай адукацыі, але і як цэнтар культуры ў шырокім сэнсе: падкрэсьліваецца роля полацкіх езуітаў у запісе «тэкстаў культуры» і стварэньні шматлікіх пісьмовых сьведчаньняў пра сваю асьветніцкую дзейнасьць.

Аўтарка спрабавала спасьцігнуць значэньне Полацкай акадэміі ў кантэксьце арганізацыі жыцьця невялікага на той час, але багатага ранейшай гістарычна-культурнай традыцыяй беларускага гораду. Дасьледніца разглядае гісторыю Полацку, яго геаграфічнае становішча, нацыянальную своеасаблівасьць, сацыяльнае становішча, спыняецца на працы езуітаў з полацкім жыхарствам.

Важнае месца ў кнізе прысьвечана гісторыі ўнікальнай акадэмічнай бібліятэкі, раскіданай пасьля закрыцьця акадэміі па кнігазборах Масквы й Пецярбургу. З варштатаў полацкае друкарні ў 1787—1820 г. сышлі выданьні клясыкі ад Вэргілія да Таса, а таксама дзясяткі падручнікаў па філязофіі, рыторыцы, матэматыцы, эканоміцы, мовах.

Асобны разьдзел прысьвечаны Фізычна-прыродазнаўчаму музэю Полацкай акадэміі, не пакінута па-за ўвагай акадэмічнае выданьне «Miesięcznik Połocki».

Але ёсьць і хібы. Зьяўляючыся польскім гісторыкам, Ірэна Кадульская акцэнтуе сваю ўвагу на функцыянаваньні часткі структур Полацкай акадэміі менавіта як асяродку польскае культуры. У гэтым сэнсе яе ацэнкі й высновы не заўсёды падаюцца дастаткова аргумэнтаванымі — з увагі на тое, што ў 1812—1820 г. Полацак быў агульнаэўрапейскай сталіцай езуітаў і вялікі ўнёсак у падвышэньне прэстыжу акадэміі зрабілі асьветнікі, пэдагогі, навукоўцы родам з Італіі, Францыі, Нямеччыны і г.д. Яны падтрымоўвалі ў існых варунках польскую мову, хутчэй, як lingua franca земляў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Пярэчаньні выклікае й падзагаловак манаграфіі — «Ośrodek kultury na Kresach», бо паняцьце «крэсы» (па ангельску «Borderland») у гэтым кантэксьце недарэчнае.

Таму беларускім гісторыкам яшчэ застанецца што сказаць пра Полацак 200-гадовае даўніны й пра ўнікальны асяродак эўрапейскае культуры на яго зямлі.

Увосень плянуецца перамяшчэньне гістарычна-філялягічнага факультэту Полацкага дзяржунівэрсытэту ў рэшту будынкаў колішніх Полацкага калегіюму й акадэміі. Хочацца верыць, што зь цягам часу і там зноў запануе дух вольнай эўрапейскай адукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць